Вы тут

Відэаўрокі для ліцэістаў


У Ліцэі БДУ паспяхова праходзіць эксперымент па выкарыстанні лічбавых тэхналогій на ўроках па фізіцы.


Фактычна ўрок ператвараецца ў відэалекцыю, насычаную тэматычнымі калажамі, табліцамі і формуламі. Для гэтага выкладчык загадзя запісвае чарговы ўрок на камеру. Пазней ён манціруе кадры і па сваім бачанні дадае патрэбную інфармацыю — пераканаўчы і выяўленчы рад. Якасць гуку забяспечвае датчык, які знаходзіцца на адзенні выкладчыка.

У такіх відэаўрокаў ужо выявілася нямала «плюсоў». Напрыклад, калі вучань не зразумеў пройдзены на занятках матэрыял або прапусціў урок, то ён можа вярнуцца да прагляду відэаматэрыялу і засвоіць вучэбны матэрыял у сваім тэмпе — не абмежаваны рамкамі ўрока. Усе запісы будуць даступныя на сайце Ліцэя БДУ.

— Мы плануем распаўсюдзіць гэты досвед таксама і на ўрокі па хіміі і біялогіі, — расказаў дырэктар навучальнай установы Макар ШНІП. — Будзем эксперыментаваць і ў такой абсалютна новай для нас форме заняткаў, як «перавернуты ўрок». Пры гэтай мадэлі навучання ліцэісты вывучаюць новы матэрыял дома самастойна. А на ўроку, падчас групавых заняткаў, яны могуць абмеркаваць усе праблемныя моманты і складанасці тэмы з настаўнікам.

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.