Вы тут

Мяняць выбарчае заканадаўства зараз немэтазгодна


У сувязі з тым, што выбары ў парламент нашай краіны будуць прызначаны ў найбліжэйшыя месяцы, а таксама ўлічваючы рэкамендацыі Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянскай камісіі) аб непажаданасці змен выбарчага заканадаўства менш чым за год да выбараў, немэтазгодна разглядаць сёння пытанне аб унясенні чарговых змен у Выбарчы кодэкс.

Такая заява была зроблена падчас пасяджэння міжведамаснай экспертнай рабочай групы па разглядзе рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ па пытаннях удасканалення выбарчага працэсу ў нашай краіне.

Тым не менш экспертная група выпрацавала прапановы аб мерах па ўдасканаленні выбарчага працэсу, якія не патрабуюць унясення змен у заканадаўства і могуць быць ажыццёўлены пры правядзенні сёлетніх выбараў у парламент. Як паведамляецца на сайце Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, гэтыя прапановы накіраваны на павышэнне адкрытасці фарміравання выбарчых камісій, інфармаванасці грамадскасці аб выніках разгляду скаргаў па выбарчых спрэчках, а таксама на стварэнне ўмоў для ажыццяўлення назірання за выбарчымі працэдурамі. Прапановы будуць прадстаўлены на разгляд кіраўніку дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.