Вы тут

На «Беларусь 1» стартуе новы сезон праекта «Дача»


19 сакавіка ў 9.50 у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» стартуе новы сезон праекта «Дача» вытворчасці тэлерадыёкампаніі «Магілёў».


У новых выпусках трэцяга сезона папулярнай праграмы вядучая Таццяна Ларына і яе пастаянны памочнік — тэлеаператар Юрый Аўласцаў — працягнуць падарожжа па Беларусі, каб сустрэцца з людзьмі, якія прысвяцілі дачным прамудрасцям не адзін дзясятак гадоў і дабіліся выдатных вынікаў... Зноў будзе праца на градах, вырошчванне кветак і многае іншае з магчымасцю даведацца парады аднадумцаў і спецыялістаў. Бо не сакрэт, што для многіх класічныя «6 сотак» — гэта не проста свая хата за горадам, зямельны ўчастак ці сад, а сапраўдная філасофія жыцця. У сезоне 2016 года ў праекце з'явіцца новая рубрыка «Карысныя хітрасці», дзе можна будзе пазнаёміцца з самымі каштоўнымі і ўнікальнымі парадамі вопытных дачнікаў з розных рэгіёнаў нашай краіны з улікам асаблівасцяў мясцовага клімату.

І, безумоўна, які ж дачны сезон без атмасферы спаборніцтва? Спецыяльна для самых азартных уладальнікаў прысядзібных участкаў аўтары праекта аб'яўляюць конкурс. Для ўдзелу ў ім гледачам тэлеканала «Беларусь 1» трэба будзе даслаць фотаздымак па тэме «У мяне на лецішчы...» і коратка ў пісьмовай форме расказаць пра свае «6 сотак». Абмежаванняў па колькасці фота няма. Але ўдзельнічаць у конкурсе змогуць толькі грамадзяне Беларусі, якія ўжо дасягнулі 18-гадовага ўзросту.

Матэрыялы прымаюцца да 16.09.2016 года ўключна, іх можна даслаць на адрас: вул. Першамайская, д. 83, 212030, Магілёў з адзнакай «Конкурс «Дачны сезон» альбо на электронную скрыню: dacha@tvrmogіlev.by.

Пераможцамі стануць удзельнікі, чые фотаздымак і аповед, на думку камісіі конкурсу, стануць найлепшымі. Іх чакаюць карысныя і неабходныя ў гаспадарцы прызы: за першае месца — бензапіла, за другое — садовыя нажніцы, а за трэцяе — апырсквальнік. Дзяліцеся сваімі гісторыямі і няхай фартуна вам усміхнецца!

Загаловак у газеце: «Дачны» сезон на «Беларусь 1»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».