Вы тут

«Жыццё насуперак» — чарговы выпуск ток-шоу «Форум» пра ВІЧ


21 сакавіка тэлеканал «Беларусь 1» і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прадставяць увазе гледачоў чарговы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу «Форум». «Жыццё насуперак» — пад такім слоганам выйдзе праграма гэтым разам. Вядучы Дзмітрый Бачкоў разам з экспертамі ў студыі будуць гаварыць пра ВІЧ.


Чума ХХ стагоддзя, якая не шкадуе нікога, нават абагрэтых праменямі сусветнай славы. Менавіта так яшчэ некалькі гадоў таму гаварылі пра СНІД. Мільёны пакалечаных лёсаў па ўсёй планеце і статус выгнанніка. Увесь гэты час хворыя, а таксама эксперты і валанцёры спрабуюць даказаць: яны — не пракажоныя, а такія, як і ўсе іншыя. Аднак ці чуюць іх людзі побач? У панядзелак у ток-шоу «Форум» мы пачуем рэальныя гісторыі, якія раней не агучваліся публічна... Як жывуць людзі з ВІЧ? Ці ёсць шанц на паўнавартасную будучыню ў дзяцей, для якіх страшны дыягназ стаў адзінай спадчынай ад бацькоў? Стваральнікі праекта прапануюць тэлегледачам разам абмеркаваць, як гэта — «Жыць насуперак»...

Далучайцеся да эфіру ў панядзелак 21 сакавіка на тэлеканале «Беларусь 1».

Загаловак у газеце: Чума ХХ стагоддзя — на «Форуме»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».