Вы тут

Палітыка? Парушэнне закона!


Прэс-цэнтр Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі пракаментаваў паведамленні ў інтэрнеце наконт затрымання на беларуска-літоўскай мяжы двух мужчын, якое быццам мае палітычную падаплёку.


Літаральна за некалькі дзён смаргонскім пагранічнікам прыйшлося некалькі разоў убачыцца з двума мінчанамі ва ўзросце 39 і 42 гадоў, і вось пры якіх абставінах гэта адбывалася. 10 сакавіка мужчыны, маўляў, прыехалі да свайго сябра ў населены пункт Гудагай, аднак... Яны не мелі дакументаў на права знаходжання ў пагранічнай зоне, за што і былі прыцягнуты да адказнасці. Тым не менш на наступны дзень, 11 сакавіка, яны накіраваліся да беларуска-літоўскай мяжы, каб незаконна трапіць у Еўрасаюз і «папрасіць палітычнага прыстанішча», чым і заслужылі папулярнасць у інтэрнэце. А 14 сакавіка гэтую парачку зноў затрымалі на мяжы з Літвой, праўда на гэты раз жаданне трапіць у ЕС тлумачылася «пошукам працы».

У выніку парушальнікаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, аштрафаваўшы кожнага на 40 базавых велічынь. Пры гэтым у Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі звяртаюць увагу на іх крымінальнае мінулае. У аднаго за плячыма судзімасць за разбой, збіванне і пагрозу, у другога — за згвалтаванне і крадзеж. За імі значыцца і мноства адміністрацыйных спагнанняў. Дарэчы, наступная спроба незаконна трапіць за мяжу штрафнымі санкцыямі не абмяжуецца і можа скончыцца для іх новым крымінальным артыкулам.

prakopchіk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?