Вы тут

Першы Беларуска-тайландскі бізнес-форум праходзіць у Бангкоку


Пра гэта паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Ва ўрачыстым адкрыцці прыняў удзел Уладзімір Андрэйчанка, спікер ніжняй палаты нашага парламента, які з афіцыйным візітам знаходзіцца ў Тайландзе.


Фота прадстаўлена прэс-службай Палаты прадстаўнікоў.

Перад пачаткам форуму ён сустрэўся са старшынёй гандлёвай палаты Тайланда Ісарам Вагкусалкітам. Абодва бакі выказаліся за павелічэнне прысутнасці беларускіх і тайландскіх тавараў на рынках дзвюх краін.

«Аб'яднаўшы свае патэнцыялы, мы можам значна павысіць канкурэнтаздольнасць нашых краін на сусветных рынках, — заявіў спікер Палаты прадстаўнікоў падчас выступлення перад удзельнікамі форуму. — Гэтаму, несумненна, будзе спрыяць дружба Беларусі і Тайланда ў такіх буйных інтэграцыйных аб'яднаннях, як Еўразійскі эканамічны саюз і Асацыяцыя дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі».

Уладзімір Андрэйчанка выказаў упэўненасць, што з улікам геаграфічнага становішча Беларусь магла б стаць добрым плацдармам для прасоўвання тайландскіх тавараў на рынкі краін Еўрапейскага саюза і Еўразійскага эканамічнага саюза. Ён звярнуў увагу на той факт, што за апошнія дзесяць гадоў беларуска-тайландскі таваразварот вырас амаль у пяць разоў. Аднак, на думку старшыні Палаты прадстаўнікоў, узровень гандлёва-эканамічных адносін не можа нас задавальняць, паколькі не адпавядае існуючаму патэнцыялу.

«Нам ёсць што прапанаваць адно аднаму, — заявіў ён. — Тайланд — краіна з развітой прамысловасцю і аграрным сектарам. Мы зацікаўлены ў прыходзе ў Беларусь буйных тайландскіх кампаній, гатовы павялічыць прамы імпарт каўчуку, рысу, морапрадуктаў і іншых тавараў. Беларускія вытворцы могуць таксама значна пашырыць пералік прадукцыі, якая пастаўляецца ў Тайланд».

Уладзімір Андрэйчанка сустрэўся са старшынёй Тайскай асацыяцыі вытворцаў замарожаных харчовых прадуктаў Поджам Арамватананонтам. Па інфармацыі прэс-службы, абодва бакі ўпэўнены, што гэтая сустрэча дапаможа развіццю супрацоўніцтва дзвюх краін у сферы сельскай гаспадаркі і харчавання. Прадстаўнікі асацыяцыі выказалі намер наведаць Рэспубліку Беларусь для ўдзелу ў сельскагаспадарчай выставе.

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Добры пачатак

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?