Вы тут

У БДУ прайшоў конкурс прыгажосці «Miss International BSU - 2016»


Пазмагацца за званне першай замежнай прыгажуні БДУ выпаў гонар васьмі дзяўчатам з такіх краін, як Нігерыя, Таджыкістан, Туркменістан, Кітай і Казахстан.


Каб патрапіць у фінал спаборніцтва, студэнткам прыйшлося прайсці некалькі адборачных тураў. Акрамя знешніх дадзеных, журы ацэньвала талент, здольнасць праявіць кемлівасць і зачараванне. І сапраўды, дзяўчыны выклаліся на ўсе сто адсоткаў. У сваіх творчых нумарах прыгажуні прадэманстравалі сваё ўменне ў танцах і вакале, а адна з канкурсантак уразіла ўсіх малюнкамі з жывога пяску. Самай прыгожай замежнай студэнткай БДУ гэтага года стала Ёсамінбона Мусоева з Таджыкістана, студэнтка другога курса юрыдычнага факультэта. Тытул віцэ-міс забрала дзяўчына з Туркменістана, студэнтка чацвёртага курса факультэта сацыякультурных камунікацый Бібіджэмал Рэджэпава. Ну а прыз глядацкіх сімпатый дастаўся Джэсіцы Абанор, якая прыехала да нас з Нігерыі, каб навучыцца мастацтву пяра ў Інстытуце журналістыкі.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».