Вы тут

Адбылася прэзентацыя беларускага нумара газеты «Адабіёт ва саньят»


У канферэнц-зале Выдавецкага дома «Звязда» прайшла прэзентацыя беларускага нумара газеты «Адабіёт ва саньят» («Літаратура і мастацтва»).


У госці да «Звязды» прыйшоў пасол Таджыкістана ў Беларусі Казідаўлат Каімдадодаў (на фота). Размова ішла пра спецыяльны выпуск пісьменніцкай газеты Таджыкістана, прысвечанай беларускай літаратуры. У адным нумары ў перакладзе на таджыкскую былі прадстаўлены творы самых розных паэтаў і празаікаў Беларусі. Такі вопыт узяла на ўзбраенне і газета «Літаратура і мастацтва», выпусціўшы нядаўна нумар ужо з творамі таджыкскай літаратуры на беларускай мове.

Традыцыі беларуска-таджыкскіх літаратурных узаемаадносін імкліва развіваюцца. Пра гэта гаварылі і Казідаўлат Каімдадодаў, і дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч, і адказны сакратар часопіса «Полымя» Юлія Алейчанка. Гэтаму спрыяюць і руплівасць асобных перакладчыкаў, прапагандыстаў дружбы літаратур. У Беларусі — перакладчыцы, празаіка Ірыны Качатковай, у Таджыкістане — празаіка, публіцыста, перакладчыка Ато Хамдама, празаіка і перакладчыка Леаніда Чыгрына (ён, між іншым, нарадзіўся на Віцебшчыне, 70 гадоў жыве ў Таджыкістане, выдатна валодае таджыкскай мовай).

Фо­та Кас­ту­ся Дро­ба­ва

Загаловак у газеце: Творчае прывітанне з Таджыкістана

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».