Вы тут

Праз Украіну да Крыма не даедзеш


А за праезд туды праз Расію могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.


Пры планаванні паездкі ў Крым у сезон 2016 года неабходна зыходзіць з таго, што ўезд-выезд на паўвостраў пры руху транзітам праз тэрыторыю мацерыковай Украіны з турыстычнымі мэтамі не ўяўляецца магчымым. На гэта звярнуў увагу Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў падчас брыфінгу.

Ён нагадаў, што Міністэрства замежных спраў неаднаразова інфармавала аб умовах, устаноўленых заканадаўствам Украіны для ўезду ў Крым замежных грамадзян. «Пры наведванні Крыма праз тэрыторыю Расійскай Федэрацыі грамадзянам Рэспублікі Беларусь варта мець на ўвазе, што гэта можа паслужыць падставай для адмовы ва ўездзе названым грамадзянам на тэрыторыю Украіны і прыцягнення іх да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з украінскім заканадаўствам», — паведаміў Дзмітрый Мірончык.

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.