Вы тут

Беларусь і Макаа адменяць візы


Падчас візіту Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Віктара Буры ў  спецыяльны адміністрацыйны раён КНР Макаа падпісана пагадненне паміж урадамі нашай краіны і Макаа пра ўзаемнае скасаванне віз. Аб гэтым “Звяздзе” паведамілі ў прэс-службе міністэрства замежных спраў.


Бакі прыступілі да выканання ўнутрыдзяржаўных працэдур, патрэбных для ўступлення пагаднення ў сілу. Да гэтага неабходнасць афармлення віз захоўваецца.

У адпаведнасці з пагадненнем уладальнікі сапраўдных праязных дакументаў двух бакоў вызваляюцца ад атрымання віз для заезду, выезду і транзіту на тэрыторыі іншага боку. Візы не патрэбны пры ўмове, што працягласць бесперапыннага знаходжання на тэрыторыі іншага боку не перавышае трыццаці дзён з даты заезду. Пры гэтым агульная працягласць знаходжання на тэрыторыі іншага боку не павінна перавышаць дзевяноста дзён цягам аднаго каляндарнага года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?