Вы тут

Сяўба пройдзе пазней


Сёлета пераход да сярэднясутачнай тэмпературы паветра каля нуля градусаў, які характэрны для заканчэнне зімы, на тэрыторыі Беларусі адбыўся 25-28 студзеня, паведамілі ў аддзеле аграметэапрагнозаў Белгідрамета. Гэта на два месяца раней сярэдніх шматгадовых тэрмінаў.


Вялікую частку лютага невялікае снежнае покрыва захоўвалася толькі ў паўночна-усходнім рэгіёне і ў некаторых цэнтральных раёнах краіны. На астатняй тэрыторыі рэспублікі яно было няўстойлівым, неаднаразова ўтваралася, але пад уплывам незвычайна цёплага надвор'я сходзіла. Яшчэ ў лютым на большай частцы рэспублікі глеба адтала на поўную глыбіню, у начны час перыядычна крыху падмярзаў толькі верхні пласт. Толькі ў паўночна-усходнім рэгіёне на канец лютага захоўвалася прамярзанне глебы 15-30 сантыметраў, месцамі – 40-50 см.

Напачатку сакавіка пасля моцных снегападаў вышыня снежнага покрыва на большай частцы рэспублікі павялічвалася да 5-10 сантыметраў, у асобных раёнах Мінскай, Магілёўскай і на ўсходзе Віцебскай вобласці дасягала 15-20 см. У другой пяцідзёнцы сакавіка ў найбольш цёплыя дні тэмпература паветра павялічвалася да +5-10°С, месцамі – да +11--15°С. Пад уплывам цёплага надвор'я снег інтэнсіўна раставаў і да 10 сакавіка практычна цалкам сышоў. У Брэсцкай і  Гомельскай абласцях на найбольш лёгкіх глебах і высокіх пляцоўках верхні 10-сантымятровы пласт абсох да ўмерана вільготнага стану, што дазволіла гаспадаркам гэтых абласцей прыступіць да выбарковага правядзення вясновых палявых работ. На пляцах з абсохлымі глебамі стала магчымая іх апрацоўка, унясенне ўгнаенняў, праводзіўся падкорм шматгадовых траў і паш, падсяванне шматгадовых траў.

У сярэдзіне сакавіка тэмпература паветра панізілася. Паводле  прагноза, у другой палове месяца ў рэспубліцы чакаецца няўстойлівае надвор'е. Інтэнсіўнае пахаладанне прагназуецца пад канец другой-пачатку трэцяй дэкады. Перыядычна будуць праходзіць ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу, якія прывядуць да паўторнага ўтварэння снежнага покрыва, верхні пласт глебы будзе падмярзаць. Па апошніх дадзеных назіранняў, у многіх раёнах Магілёўскай і на крайнім паўднёвым усходзе Віцебскай вобласці ў глебе яшчэ захоўваецца мерзлая праслойка таўшчынёй 10-25 см, месцамі – да 35 см. На большай тэрыторыі рэспублікі глеба талая ці назіраецца невялікае падмярзанне верхняга пласта.

Такое пагоднае становішча затрымае пачатак правядзення вясновых палявых работ. Улічваючы такія аграметэаралагічныя ўмовы і прагноз надвор'я, меркаваны, што актывізаваць правядзенне палявых работ і прыступіць да сяўбы ранніх яравых культур у паўднёвай палове рэспублікі стане магчыма ў першай дэкадзе красавіка, толькі месцамі на лёгкіх глебах на паўднёвым захадзе краіны – у апошніх чыслах сакавіка, заўважаюць спецыялісты.

Масавая сяўба ранніх яравых культур гэтай вясной пачнецца з адставаннем ад мінулага года. У гэтай сувязі вельмі важна правесці яравую сяўбу ў максімальна сціслыя тэрміны. Адсутнасць цяпла ў другой палове сакавіка затрымае аднаўленне вегетацыі зімовых культур і правядзенне агратэхнічных мерапрыемстваў па доглядзе за пасевамі. Дзеля зніжэння страт азоту і эфектыўнага яго выкарыстання падкорм зімавых зерневых культур варта пачынаць з моманту ўстойлівага аднаўлення вегетацыі, раяць спецыялісты.

Асаблівай увагі гэтай вясной запатрабуе зімавы рапс. У паўночнай зоне, ва ўсходніх і ў паўднёва-заходніх раёнах Беларусі частку пасеваў зімавога рапсу пашкодзілі студзеньскія маразы. Моцна зрэджаныя і загінулыя пасевы неабходна будзе перасяваць.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.