Вы тут

ЗША пры спадарыні Прэзідэнце: спроба прагнозу


Калі пішуцца гэтыя радкі, самыя высокія шанцы стаць 45-м прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі мае Хілары Клінтан, якая прадстаўляе Дэмакратычную партыю. На чым грунтуецца яе поспех у палітыцы, і якія перамены можа прынесці жанчына на пасадзе амерыканскага прэзідэнта?


"Падмурак" прэзідэнцтва

Яшчэ ў далёкія 1980-я гады яна стала актыўна шукаць адказ на пытанне: якім павінен быць аптымальны інструментарый на ўзроўні суб’екта амерыканскай федэрацыі для вырашэння надзённых праблем адукацыі, аховы здароўя, для таго, каб правы дзяцей былі надзейна абаронены?  У пошуку адказу спадарыня Клінтан зрабіла акцэнт на ахове здароўя. Гэта прасочвалася на працягу цэлага года, калі яна была старшынёй аператыўнага камітэта па рэформе дадзенай галіны. Але таго, што хацела Клінтан, не хацеў Кангрэс і, натуральна, да рэформы аховы здароўя справа не дайшла.

Трэба спецыяльна адзначыць, што Хілары часта давала парады мужу-прэзідэнту, які спрацаваў у эканамічнай галіне нашмат лепш, чым папярэднія і наступныя кіраўнікі амерыканскай адміністрацыі.

Суайчыннікі гэта памятаюць, што, несумненна, з’яўляецца моцным аргументам у прэзідэнцкай гонцы. Імпануе ім і тое, што на працягу двух тэрмінаў у сенаце спадарыня Клінтан аднолькава паспяхова знаходзіла агульную мову як з аднапартыйцамі-дэмакратамі, так і з рэспубліканцамі. Іміджмейкеры бліскуча абыгралі той факт, што 67-ы Дзяржаўны сакратар за час знаходжання на гэтай пасадзе наведала 112 краін.

Запомнілася, натуральна, і палітыка "перазагрузкі" на расійскім накірунку ў 2009-2010 гадах. Што яна дала? Дзяржсакратар смела можа запісаць у свой актыў дагавор аб скарачэнні наступальных узбраенняў, умацаванне ўзаемапаразумення з Крамлём датычна лёсу ядзернай праграмы Ірана, развязкі афганскага вузла. Праўда, "перазагрузка" страціла сваю актуальнасць пасля пачатку трэцяга прэзідэнцкага тэрміну Уладзіміра Пуціна. Ахілесава пята Хілары Клінтан – рэакцыя на "арабскую вясну". Дзярждэп аказаўся да яе непадрыхтаваны і ў гэтым перш за ўсё вінавата спадарыня Дзяржсакратар.

Магчымы сацыяльныя рэформы

У выпадку перамогі на выбарах з імем Хілары Клінтан будуць звязаныя многія эксклюзіўныя моманты. Першага афраамерыканца на пасадзе прэзідэнта зменіць першая жанчына-прэзідэнт. Але галоўнае пытанне такое: што зменіцца ў краіне пры спадарыні прэзідэнце?

Не будзе кардынальна адрознівацца ад курса прэзідэнта Абамы палітыка ў адносінах мігрантаў і сексуальных меншасцяў. Праўда, некалькі палепшыцца становішча нелегальных мігрантаў, перш за ўсё, у частцы праходжання неабходных працэдур на прадмет атрымання пасведчання кіроўцы.

Пад гэтыя працэдуры хутчэй за ўсё будзе падведзена амерыканская нарматыўна-прававая база. Увогуле не трэба чакаць абвастрэння праблем, якія звязаны з нелегальнай міграцыяй.

Станоўчае рашэнне атрымае пытанне пра аплачваемы дэкрэтны адпачынак і непрацаздольнасць па стане здароўя. Сегмент амерыканак, які адносіцца да працаатрымальнікаў, чакаюць адчувальныя зрухі ў накірунку дасягнення роўнасці з моцным полам па частцы аплаты працы. Атрымае таксама працяг рэформа аховы здароўя. Яна грунтуецца на пакеце законаў, падпісаных Абамам 21 сакавіка 2014 года.

У той жа час у Клінтан пакуль не гатова пераканаўча адказаць суайчыннікам, заклапочанным перапоўненасцю амерыканскіх турмаў. Не адбудзецца зменаў у адносінах Белага Дома да глабальнага пацяплення, кошту на нафты, стану нафтадабычы ў ЗША, развіцця сланцавых радовішчаў. 

Нашы адносіны са Штатамі палепшацца

У асобе Хілары Клінтан амерыканцы атрымаюць "ідэалістычнага рэаліста". Менавіта так яна сама сябе пазіцыянуе ў галіне знешняй палітыкі. Вопытны палітык прызнае, што ў апошнія гады пазіцыі ЗША аслаблі ў глабальным маштабе. Экс-дзяржсакратар усведамляе рэальны маштаб пагрозы з боку Ісламскай дзяржавы (ІДзІЛ). Суайчыннікам асабліва падабаецца наступны ўрывак з адной з перадвыбарчых прамоў Хілары Клінтан: "Я веру, што будучыня адкрывае больш магчымасцяў, чым пагроз, калі мы будзем ажыццяўляць крэатыўнае і ўпэўненае лідарства, якое дазволіць нам фарміраваць падзеі".

Можна адназначна прагназаваць, што не адбудзецца ніякай "перазагрузкі" ў амерыкана-расійскіх стасунках. Вашынгтон па-ранейшаму будзе падтрымліваць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, патрабаваць вяртання ёй Крыма, займаць праўкраінскую пазіцыю ў адносінах ЛНР и ДНР.

Захаваецца партнёрства ў адносінах паміж ЗША і Еўрапейскім Саюзам, ЗША і Японіяй. Хутчэй за ўсё ўдасца пазбегнуць буйных ускладненняў у амерыкана-кітайскіх адносінах, разам з тым будзе працягвацца саперніцтва Вашынгтона і Пекіна на прадмет уплыву ў Азіяцка-Ціхаакеанскім Рэгіёне. Атрымае працяг працэс нармалізацыі амерыкана-кубінскіх стасункаў.

Ёсць падставы думаць, што пры Хілары Клінтан не будзе дадзены адваротны ход паляпшэнню беларуска-амерыканскіх стасункаў, якое выразна абазначылася ў апошнія гады. Стануць яшчэ больш шчыльнымі кантакты паміж прадстаўнікамі кіруючых палітычных эліт, будуць заўважней напаўняцца рэальным зместам усе складнікі двубаковых стасункаў, узмацніцца іх рэгіяналізацыя. Не варта забываць, што некалі Хілары Клінтан ужо была ў беларускай сталіцы – падчас візіту сюды яе мужа, прэзідэнта Біла Клінтана.

Міхаіл СТРАЛЕЦ, доктар гістарычных навук, прафесар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».