Вы тут

Skype і Viber -- на ранейшых умовах


ААЦ растлумачыў палажэнні Указа №98 "Пра ўдасканаленне парадку перадачы паведамленняў электрасувязі".


Як адзначаюць спецыялісты, рэалізацыя дакумента не закране такіх папулярных і масавых інтэрнэт-месэнджараў, як Skype, Viber. Аднак варта мець на ўвазе, што злучэнне павінна адбывацца напрамую паміж месэнджарамі, а таксама калі ўладальнікі месэнджараў складуць дамовы пра ўзаемадзеянне з беларускімі аператарамі, у тым ліку на тэрмінацыю IP-трафіка напрамую на беларускія тэлефонныя сеткі сувязі, адзначаецца ў каментарыі. Такая інфармацыя ўтрымліваецца ў каментарыях указа Аперытыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Тлумачэнні змешчаны на сайце ААЦ.

Адказваючы на пытанне, ці згадваюцца ўказам №98 абмежавання для званкоў паміж карыстальнамі Skype, Viber і іншых інтэрнэт-месэнджараў (ОТТ-сэрвісаў) усярэдзіне Беларусі і ці будзе спаганяцца дадатковая плата за гэта, спецыялісты адзначылі, што ўказам гэта пытанне не рэгламентаванае. Разам з тым у наш час па ініцыятыве аператараў электрасувязі рэгулятары ў сферы інфарматызацыі прапрацоўваюць пытанне пра мэтазгоднасць і неабходнасць манетызацыі асобных сэрвісаў і паслуг, якія аказваюцца з выкарыстаннем сетак электрасувязі. Будуць выпрацаваны агульныя арганізацыйна-тэхнічныя і прававыя мерапрыемствы, што дазваляюць ажыццяўляць тарыфікацыю інтэрнэт-месэнджараў і ОТТ-паслуг.

Утойванне абанентам свайго нумара з дапамогай паслугі "антывызначальнік нумара" парушэннем лічыцца не будзе. Пры ўтойванні абаненцкага нумара (падключэнне паслугі "антывызначальнік нумара") аператар сувязі па-ранейшаму будзе ведаць, каму насамрэч належыць нумар, у адрозненне ад абанента, які прымае выклік. Указ не рэгламентуе парадак выкарыстання "ананімайзараў" і каналаў прыватных віртуальных сетак.

У каментарыі ОАЦ адзначаецца, што ў краіне атрымала распаўсюджванне практыка ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці па аказанні паслуг перадачы галасавых паведамленняў электрасувязі ў парушэнне патрабаванняў заканадаўства, што прад'яўляюцца да дзейнасці ў вобласці электрасувязі (так званы шэры трафік), асобамі, што не маюць статусу аператара электрасувязі. 

Фактычна такія асобы, карыстаючыся інфраструктурай аператараў электрасувязі і складаючы праз падстаўных асоб дамовы на аказанне паслуг электрасувязі (доступ да інтэрнэту, прадастаўленне мабільнай сувязі і іншых відаў паслуг, што прадастаўляюцца аператарамі, прыкладам "Максіфон"), займаюцца незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.