Вы тут

Амерыканскі даследчы цэнтр у мозг чалавека «загрузіў» веды


HRL Laboratorіes, амерыканскі даследчы цэнтр, распавёў аб паспяховым эксперыменце па «загрузцы» ведаў у мозг людзей.


Усё адбылося амаль як у культавым фільме пра «нядобрую» віртуальную сістэму — «Матрыца», — калі галоўнага героя Нэа за некалькі секунд навучылі ўсім відам баявых майстэрстваў. Навукоўцы праводзілі сваё даследаванне на канкрэтнай задачы — навучанне кіраванню самалётам.

Спачатку яны параўналі звесткі аб мазгавой дзейнасці шасці прафесійных пілотаў, пакуль тыя «лёталі» на рэалістычным авіясімулятары. Затым на паддоследных, якія самалётамі кіраваць не ўмеюць, надзелі шапачкі з электродамі. Цераз іх яны стымулявалі мозг кожнага ўдзельніка эксперымента токам, спрабуючы дамагчыся, каб ён працаваў гэтак жа, як у прафесійнага пілота. Пасля гэтага паддоследныя вучыліся саджаць самалёт на сімулятары. Для кантролю выкарыстоўвалася іншая група ўдзельнікаў, якія таксама думалі, што іх мозг стымулююць, але ў рэальнасці гэтага не адбывалася.

Даследаванне паказала, што людзі, на чый мозг падавалі «прафесійны» сігнал, навучыліся саджаць самалёт на 33% лепш, чым тыя, чый мозг не стымулявалі.

Мэцью Філіпс, кіраўнік групы, якая праводзіла гэтае даследаванне, мяркуе, што ў будучыні стымуляванне мозга дазволіць распаўсюдзіць практыку паскоранага навучання. Паводле яго слоў, гэтую методыку можна выкарыстоўваць для заняткаў замежнымі мовамі, падрыхтоўкі да экзаменаў і навучання ваджэнню. Філіпс сцвярджае, што іх сістэма — адна з першых у сваім родзе. Разам з тым, адзначае вучоны, сама методыка стымулявання мозга электрычнымі сігналамі выкарыстоўваецца даўно — чатыры тысячы гадоў таму старажытныя егіпцяне змагаліся з болем, прыкладваючы да галавы электрычных рыб. Зрэшты, навуковыя даследаванні ў гэтай сферы пачаліся толькі ў 2000-я гады.

Але пакуль проста «загрузіць» веды ў мозг нельга — вучыцца ўсё адно давядзецца. Тым не менш методыка, прапанаваная HRL Laboratorіes, дазволіць прыкметна спрасціць гэты працэс. Праўда, да яе рэальнага прымянення пакуль далёка: навукоўцы адзначаюць, што для гэтага трэба памераць і запісаць усе змены, якія ўзнікаюць у мозгу чалавека падчас набыцця таго ці іншага навыку, а таксама высветліць, якія ўчасткі мозга, як і на працягу якога часу трэба стымуляваць, каб дасягнуць максімальнага эфекту

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: У мозг чалавека «загрузілі» веды

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».