Вы тут

Спецыялісты ў ІТ і медыцыне


Бізнес-інкубатар ІT Hоusе і кампанія ІSsоft абвясцілі аб стварэнні ў Мінску супольнасці ІT-спецыялістаў, якія распрацоўваюць праграмнае забеспячэнне і абсталяванне для медыцыны — H-Fіlеs.


Укараненне лічбавых тэхналогій у бальніцах па ўсім свеце і распаўсюджванне партатыўных прылад, што сочаць за станам здароўя, прывяло да перавароту ў ахове здароўя. Раней невылечныя хваробы цяпер вылечваюцца, а сярэдняя працягласць жыцця расце. Прыцягваючы вялікія фінансавыя ўліванні, гэта сфера забяспечвае высокі (нават па мерках ІT) узровень грашовай кампенсацыі спецыялістам, якія тут працуюць.

З іншага боку, і ІТ, і сучасная медыцына з'яўляюцца складанымі навукаёмістымі галінамі. Акрамя добрага ведання тэхналогій, кожны праграміст, тэсціроўшчык, бізнес-аналітык, спецыяліст па інтэрфейсам або праектны менеджар у гэтай сферы павінен арыентавацца ў медыцынскім і страхавым заканадаўстве краіны прызначэння. Гэтыя і іншыя фактары ўскладняюць кар'еру ў ІT Hеаlthсаrе. Таму ўзнікла патрэба ў стварэнні супольнасці, якая дапамагала б пераадолець бар'еры, аб'яднаўшы намаганні пачаткоўцаў і дасведчаных спецыялістаў.

H-Fіlеs збіраецца праводзіць штомесячныя сустрэчы ў Мінску, абменьвацца вопытам і інфармацыяй пра апошнія тэндэнцыі ў ІT Hеаlthсаrе, развіваць высокатэхналагічныя праекты ў гэтай галіне. Далучэнне да супольнасці не абмяжоўваецца наяўнасцю нейкага вопыту або адукацыі. Тут будуць рады бачыць і ІТ-спецыялістаў, і студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцяў, і медыцынскіх работнікаў, якія паспрабавалі праграмаваць і ім гэты занятак прыйшоўся даспадобы.

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.