Вы тут

Прэміі «Чалавек года Міншчыны» за 2015 год удастоены 22 чалавекі


Спецыяльнай прэміі Мінскага аблвыканкама «Чалавек года Міншчыны» за 2015 год удастоены 22 чалавекі. Сярод іх тыя, хто працуе на вытворчасці, у сацыяльнай сферы, займаецца грамадскай дзейнасцю. Узнагароды ім на днях уручыў у Салігорску старшыня аблвыканкама Сямён Шапіра. Прыемна, што лепшым у намінацыі «Грамадска-палітычная дзейнасць» стаў наш калега — галоўны рэдактар «Маладзечанскай газеты» Аляксандр Лазоўскі.


Кіраўнік сталічнай вобласці падзякаваў лаўрэатам за ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна. «Дарога да прызнання і поспеху ніколі не бывае лёгкай і кароткай. На яе ўплываюць шматлікія фактары, але галоўнае — гэта любоў да справы, якой займаешся», — падкрэсліў Сямён Шапіра.

Спецыяльная прэмія на Міншчыне заснавана ў 2011 годзе ў памеры 100 базавых велічынь (сёння базавая велічыня 210 тыс. рублёў). Яна прысуджаецца на конкурснай аснове для стымулявання творчай працы, прапаганды інавацыйных ідэй, перадавога досведу, дасягненняў. Пры вызначэнні прэтэндэнтаў улічваюцца як прафесійныя, так і маральныя якасці, значнасць і эфектыўнасць дасягнутага.

Акрамя таго, падчас урачыстасці званне «Ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці» прысвоена Сяргею Лінгу, які ў 1996-2000 гадах займаў пасаду прэм'ер-міністра Беларусі, Уладзіміру Гаркуну — першаму намесніку старшыні Выканаўчага камітэта — выканаўчага сакратара СНД, а таксама Юрыю Астроўскаму — доктару медыцынскіх навук, загадчыку лабараторыі хірургіі сэрца РНПЦ «Кардыялогія».

lazovskaya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Дарога да прызнання не бывае лёгкай

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.