Вы тут

Вартавы на Случы


Мікалай Паўловіч больш за 35 гадоў працуе гідролагам на рацэ Случ. Гідралагічны пост у вёсцы Ленін — адзіны на ўсёй адлегласці гэтага прытоку Прыпяці — ад пачатку да вусця. Двойчы на дзень Мікалай Сямёнавіч прыязджае на працоўны бераг, а калі назіраецца паводка, то і па тры-чатыры разы на суткі.


Яго абавязак — праводзіць замеры ўзроўню вады, тэмпературы, хуткасці плыні. Свае назіранні запісвае ў спецыяльны журнал, хутка перадае інфармацыю на метэастанцыю ў Жыткавічы, адкуль статыстыка накіроўваецца ў Мазыр і Мінск.

— Заснаваны ў 1920-х гадах, наш пост пасля вайны ніколі не спыняў сваю дзейнасць, вёў падрабязны летапіс паводзін ракі. У апошнія дваццаць гадоў на рацэ тры разы здараліся буйныя паводкі і адзін нізкі ўзровень вады — у мінулым 2015-м, — кажа Мікалай Паўловіч.

Сёлета ж, як сведчаць запісы ў журнале гідролага, вада выйшла на пойму на 55 сантыметраў і не перавышае вясновы сярэднестатыстычны ўзровень. 

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.