Вы тут

Жарты могуць прывесці за краты


Як паведамілі ва Ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС РБ, у Нацыянальным аэрапорце Мінск пасажыры двойчы за тыдзень свядома ілжыва паведамлялі, што маюць пры сабе выбуховыя рэчывы.


Кожны жарт мае свае межы, акалічнасці, у якіх можна існаваць і адэкватна ўспрымацца. Але чалавеку ўласціва часам губляць пачуццё меры. 13 сакавіка грамадзянін Расіі на перадпалётным даглядзе рэйса Мінск – Масква паведаміў супрацоўнікам службы авіяцыйнай бяспекі, што ў штанах трымае…бомбу.  Праз шэсць дзён такім жа чынам ужо "адзначыўся" беларус, які на кантрольна-прапускным пункце сказаў інспектару ваенізаванай аховы, што таксама мае пры сабе выбуховую прыладу. На шчасце, інфармацыя ў абодвух выпадках не пацвердзілася. У дачыненні гора-жартаўнікоў ужо завялі крымінальную справу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?