Вы тут

Навыкі штодзённай гігіены для жаночага здароўя


Калі мамы не перададуць сваім дочкам навыкі штодзённай гігіены, лічы, прапала іх жаночае здароўе.


Інтымная гігіена дзяўчатак ва ўзросце ад нараджэння да 5 гадоў — вельмі важная частка догляду, які мама павінна правільна арганізаваць, нагадвае інструктар-валеолаг Кацярына БЛІЗНЮК.

  • Чысціня стане прафілактыкай многіх захворванняў. Тут спатрэбяцца і вільготныя ватныя дыскі, вільготныя сурвэткі, пажадана гатаваная вада, ручнік і мачалка (выключна індывідуальныя).
  • Пасля мыцця скуру неабходна прамакнуць мяккім ручніком, але не выціраць, каб не справакаваць пачырваненне і раздражненне.
  • Пасля кожнай замены аднаразовых «памперсаў» рабіце паветраныя ванны — хай скура «падыхае» 5-7 хвілін. Не набывайце вельмі танныя падгузкі невядомых вытворцаў.
  • Бялізна для дзіцяці — толькі з натуральных тканін: аддавайце перавагу бавоўне і льну. Ніжняе і верхняе адзенне не павінна абмяжоўваць рух і пераціскаць палавыя органы. Калі дзяўчынка падрасце, патлумачце, што карыстанне стрынгамі здольнае выклікаць раздражненне і запаленне.
  • Ніколі не мыйце разам бялізну дзіцячую і дарослую. Выкарыстоўвайце пры гэтым спецыяльныя сродкі, не здольныя выклікаць алергічных рэакцый.
  • Пры любых зменах у здароўі паказвайце дзяўчынку ўрачу. Звычайна пры раздражненні скуры ратаваць могуць адвары супрацьзапаленчых траў. Аднак праблемы бываюць і больш сур'ёзныя. Выявіць прычыну непрыемнасцяў дапаможа дзіцячы гінеколаг.

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: І ніякіх стрынгаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».