Вы тут

Фестываль «М.@rt.кантакт» праходзіць у Магілёве


У Магілёве, нягледзячы на надвор'е з невялікім мінусам, сапраўдная тэатральная вясна. Здаецца, ад гарачыні тых эмоцый, якія кіпяць у кулуарах Міжнароднага тэатральнага форуму, нават на вуліцы цяплей. Як адзначаюць крытыкі,«М.@rt.кантакт» — адзін з фестываляў, дзе пануе сяброўская, амаль сямейная атмасфера. І моладзь у гэтай сям'і — галоўная дзеючая асоба.


Гле­да­чы мро­і­лі ра­зам з Баль­за­мі­на­вым.

— Гэта фестываль маладых і для маладых, і ён сваё прызначэнне цалкам выконвае, — падкрэсліў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў. — «М.@rt.кантакт» знайшоў сваю нішу. Калі падыходзіць па ўзроставым прынцыпе, фестываль адпавядае інтарэсам большай часткі нашай маладзёжнай аўдыторыі, якая цікавіцца тэатральным мастацтвам. Вялікае прызначэнне форуму — яшчэ больш пашырыць кола тэатральных прыхільнікаў. Трэба яго не страціць. Уражвае высокі ўзровень арганізацыі мерапрыемства і падбор яго рэпертуару. Асабіста мне было б цікава ўбачыць усё, што пазначана ў фестывальнай афішы.

Карэспандэнтка «Звязды» спыталася ў міністра, які ўплыў зрабіў фестываль на тэатральнае мастацтва краіны за гады свайго існавання.

— Гэты фестываль не дае нам заставацца на ўзроўні адных толькі нашых дасягненняў. «М.@аrt.кантакт» — гэта заўсёды пошук, і яго задача сачыць за зменамі часу. Кожны год у нас з'яўляецца новы тэатральны глядач. Калі тэатр будзе адставаць ад часу, ён стане проста нецікавым моладзі. Яго прызначэнне — быць камертонам, які дае правільны гук для мастацтва ўвогуле і тэатральнага ў прыватнасці.

У Магілёў прыехалі вядомыя калектывы, рэжысёры, мастацтвазнаўцы, драматургі. Тэатр «Майстэрня» з Санкт-Пецярбурга на чале з яго мастацкім кіраўніком Рыгорам Казловым на фестывалі другі раз. З трупы звыш 50 чалавек самым старэйшым крыху за 30 гадоў. Усе артысты — выхаванцы гэтага тэатральнага мэтра, прафесара Санкт-Пецярбургскай тэатральнай акадэміі. Яго пастаноўку «Мроі кахання, або Жаніцьба Бальзамінава» тэатразнаўцы ўжо назвалі камертонам фестывалю. «Майстар вывеў на сцэну сваіх вучняў, і яны сыгралі філігранна», — адзначыла вядомы тэатральны крытык Таццяна Кікцева з Украіны. Гледачы таксама ўдзячны тэатру. Настаўніца гімназіі №1 Таццяна Луферава, якая прыйшла на спектакль разам са сваёй пляменніцай Вікторыяй, першая зрабіла хвалебны запіс у адрас стваральнікаў: «Сёння, калі класічныя творы перарабляюцца на іншы лад, трэба захаваць іх сутнасць. У тэатра гэта добра атрымалася».

Моладзь з магілёўскага каледжа мастацтваў з захапленнем удзельнічала ў майстар-класе па акцёрскім мастацтве, які даў у рамках фестывалю Рыгор Казлоў і яго маладыя артысты. Яны навучылі юнакоў і дзяўчат пазбаўляцца сцэнічнага страху і патлумачылі, чаму карысна хадзіць у... лазню. Дарэчы, яны самі першай справай у Магілёве наведалі гэтую ўстанову. Нават падчас спектакля ў зале глядач рэлаксаваў пад пахі венікаў, якія былі часткай дэкарацый, і тры гадзіны цярпліва мроіў разам з Мішачкам Бальзамінавым.

zigulya@zviazda.by

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Камертоны «М.@rt.кантакту»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».