Вы тут

Новая стратэгія барацьбы з туберкулёзам


Сёння, у Сусветны дзень барацьбы з туберкулёзам, Сусветная арганізацыя аховы здароўя заклікае ўрады і грамадства «разам ліквідаваць» захворванне. Новая стратэгія барацьбы мае на мэце зніжэнне смяротнасці на 95 працэнтаў і змяншэнне колькасці новых выпадкаў на 90 працэнтаў цягам наступных дваццаці гадоў. Пры такім раскладзе ў 2035 годзе захваральнасць будзе на ўзроўні менш за 10 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва. У Беларусі пакуль 33 выпадкі на 100 тысяч, што значна менш, чым у эпідэмічныя 1990-я, але ўсё роўна мы далёка ад ідэалу.


«Сёння ў краіне не выяўляецца, як раней, каля дзвюх тысяч новых захварэлых за год і ў тры разы менш памірае па прычыне захворвання», — адзначае начальнік аддзела пярвічнай медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Людміла ЖЫЛЕВІЧ.

Станоўчых зрухаў удалося дасягнуць дзякуючы ўкараненню з 2012 года рэвалюцыйных малекулярна-генетычных метадаў даследавання — гэта скараціла час дыягностыкі з трох месяцаў да некалькіх дзён і нават гадзін. Цяпер такія тэхналогіі даступны ва ўсіх абласцях. Выкарыстоўваюцца міжнародныя стандарты лячэння як звычайнага, так і ўстойлівага да лекавых сродкаў туберкулёзу, так што ў апошнім выпадку 9 з 10 пацыентаў поўнасцю папраўляюцца. Хоць праблема яшчэ не вырашана цалкам: кожны трэці пацыент мае менавіта ўстойлівую да прэпаратаў форму захворвання. Па ўсёй краіне дзейнічае сістэма заахвочвання пацыента, які прыходзіць на кантраляванае лячэнне: ён атрымлівае праязны білет або прадуктовы набор. Разам з тым да канца гэтага года каля 150 пацыентаў будуць пераведзены на больш зручны для іх відэакантроль лячэння — ім не трэба будзе прыязджаць штодня ў медустанову.

Вялікая ўвага ў еўрапейскім рэгіёне надаецца цяпер уразлівым групам — гэта мігранты, пацыенты з алкагольнай і наркатычнай залежнасцю; тыя, хто знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі і ўжо вызваленыя. Сапраўды, некаторыя катэгорыі насельніцтва маюць большую рызыку, аднак захварэць можа кожны. Так што пры з'яўленні кашлю, які не праходзіць даўжэй за два тыдні, неабходна звяртацца па медыцынскую дапамогу.

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Сухотам тут не месца

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.