Вы тут

Барбі папаўнее і зменшыцца


Упершыню за 57-гадовую гісторыю існавання лялек Барбі цацка будзе выпускацца ў трох версіях целаскладу: высокая (tall), маленькая (petіte) і пухлая (curvy), паведамляе Tіme.


Як піша выданне, кампанія Mattel, якая вырабляе цацку, пайшла на перамены пасля шматгадовай крытыкі Барбі — знешнасць пластмасавай бландзінкі называлі «недасяжным ідэалам», які прымушае дзяцей адчуваць сябе непаўнавартымі. У прыватнасці, брэнд папракалі за залішнюю худзізну лялькі. Праект, які прадугледжвае новыя змены аблічча Барбі, быў настолькі сакрэтным, што нават атрымаў кодавую назву для павышэння прыватнасці — Project Dawn (праект «Світанне»). Супрацоўнікам Mattel было забаронена каму-небудзь расказваць аб будучых зменах. У 2015 годзе Mattel ужо мадыфікавала знешнасць Барбі, дадаўшы версіі з рознымі адценнямі скуры і тыпамі валасоў. «Разам гэтыя змены дадуць Барбі вобразы, якія лепш адлюстроўваюць Амерыку XXІ стагоддзя», — адзначае Tіme. Новыя Барбі паступяць у продаж ужо сёлета.

Лялька Барбі ўпершыню была выпушчаная ў 1959 годзе ў ЗША, у штаце Вісконсін. Яе прыдумалі Рут і Эліёт Хэндлеры, сузаснавальнікі кампаніі Mattel. Між іншым, Барбі мае поўнае імя — Барбара Мілісент Робертс.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».