Вы тут

Жыхар Індыі выйграў 150 тысяч долараў


Жыхар Індыі Мафіджул Рахіма Шэйх, які прыехаў у штат Керала ў пошуках працы, выйграў 10 мільёнаў рупій (каля 150 тысяч долараў) у дзяржаўную латарэю, піша Mashable.


22-гадовы мужчына прыбыў у Кералу ў сакавіку, каб зарабіць грошай на ўтрыманне бацькоў, жонкі і васьмімесячнай дачкі. Яму ўдалося ўладкавацца ў фірму, якая займаецца будаўніцтвам. Прапрацаваўшы тры дні і атрымаўшы першы заробак, індыец купіў за 50 рупій (каля Br15000) латарэйны білет. Сарваўшы джэкпот, Шэйх пачаў баяцца за сваю бяспеку і захаванасць фінансаў. Ён звярнуўся ў мясцовае аддзяленне паліцыі. Супрацоўнікі праваахоўных органаў дапамаглі індыйцу адкрыць рахунак у банку. Шэйх паведаміў аб намеры вярнуцца ў родную Заходнюю Бенгалію, дзе ён не мог знайсці працу. Яго  сямейнікі спадзяюцца, што ён вырашыць заснаваць які-небудзь бізнес.

Загаловак у газеце: Шукаў працу, знайшоў выйгрыш

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».