Вы тут

Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Алену Кудравец


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам генеральнага дырэктара Беларускай калійнай кампаніі Алену Кудравец.


Кіраўнік дзяржавы цікавіўся станам спраў у галіне, у прыватнасці вынікамі працы БКК за 2015 год, а таксама знешняй кан'юнктурай — сітуацыяй на сусветных рынках і ў вядучых вытворцаў калію, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта.

Як далажыла Алена Кудравец, у мінулым годзе кампанія паставіла на экспарт 9,2 млн т беларускіх калійных угнаенняў, што на 3,1% менш за вынік 2014 года. Пры гэтым, паводле звестак Міжнароднай Асацыяцыі вытворцаў угнаенняў, сусветны аб'ём экспартных паставак у 2015 годзе скараціўся на 5,7%. Разам з тым, доля Беларускай калійнай кампаніі ў сусветным экспарце павялічылася з 18,8%
у 2014 годзе да 19,3% у 2015 годзе.

Генеральны дырэктар БКК адзначыла, што падчас сумеснай працы з «Беларуськаліем» кампаніі арыентуюцца на рэальныя патрэбы рынку, імкнучыся ўзважана і адказна падыходзіць да пытання вытворчасці і продажаў, гнутка рэагаваць на змены попыту і падтрымліваць баланс на калійным рынку.

Загаловак у газеце: Калійныя перспектывы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».