Вы тут

Марыяна ШЧОТКІНА: «Сярэдні памер пенсіі павінен павялічвацца»


Грамадскае абмеркаванне неабходнасці павышэння пенсійнага ўзросту, каб захаваць узровень пенсійных выплат у будучым, працягваецца. У газетах, на радыё і тэлебачанні ладзяцца «прамыя лініі» ды дыскусіі экспертаў на гэтую тэму. Адзін з апошніх «круглых сталоў», прысвечаны пытанням чакаемай рэформы, прайшоў з удзелам міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марыяны Шчоткінай. На яе думку, «зніжаць узровень пенсійных выплат недапушчальна», паведамляе БЕЛТА.


«Задача сёння для ўсіх адна: сярэдні памер пенсіі павінен павялічвацца, — падкрэсліла Марыяна Шчоткіна. — Нехта прапануе для гэтага павысіць працэнт адлічэнняў у фонд сацыяльнай абароны: замест аднаго працэнта, які выплачвае работнік цяпер, прапануюць адлічваць два. Наша меркаванне наконт гэтага — няхай лепш гэты працэнт работнік накіруе на добраахвотнае пенсійнае страхаванне».

Тэма добраахвотнага пенсійнага страхавання шырока абмяркоўвалася на «круглым стале». На думку многіх удзельнікаў, яно дасць магчымасць, не ламаючы цяперашнюю салідарную сістэму, дыферэнцыраваць пенсійныя выплаты і палепшыць матэрыяльнае становішча будучых пенсіянераў. Цяпер заканадаўства прадугледжвае магчымасць страхавання дадатковай пенсіі як з боку работнікаў, так і з боку наймальнікаў. Прафсаюзныя камітэты пэўных прамысловых прадпрыемстваў дабіліся ўключэння ў калектыўныя дагаворы нормы аб дадатковым пенсійным страхаванні. Удзельнікі «круглага стала» сышліся на думцы, што такая практыка павінна атрымаць больш шырокае распаўсюджванне.


Міхаіл ОРДА: «Нельга дапусціць, каб у выніку пенсійнай рэформы пацярпела моладзь»

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) Міхаіл Орда заявіў, што ў пенсійным фондзе існуе дэфіцыт сродкаў. Калі не прымаць меры, то з кожным годам ён будзе ўсё больш адчувальны. «У такой сітуацыі дзяржава, па сутнасці, стаіць перад выбарам: або павышаць пенсійны ўзрост, або змяншаць пенсійныя выплаты. З апошнім прафсаюзы, безумоўна, не могуць пагадзіцца. Наадварот, мы гаворым, што трэба індэксаваць пенсійныя выплаты». На думку кіраўніка ФПБ, павышэнне пенсійнага ўзросту павінна праходзіць паэтапна і кампенсавацца рэальнымі механізмамі абароны на рынку працы самых слабаабароненых катэгорый — моладзі і людзей перадпенсійнага ўзросту.

«Указ №78 абавязвае штогод ствараць 50 тысяч працоўных месцаў. У сувязі з гэтым трэба больш шырока развіваць сферу паслуг, ствараць высокатэхналагічныя, канкурэнтаздольныя прадпрыемствы, дзе знайшла б сваё прымяненне моладзь, — адзначыў Міхаіл Орда. — У сітуацыі павышэння пенсійнага ўзросту менавіта яна можа пацярпець больш за ўсё, паколькі наймальнік заўсёды аддасць перавагу вопытнаму работніку. У выніку атрымаем старэнне працоўных калектываў, цяжкасці з укараненнем новых тэхналогій».

Беларускае заканадаўства прадугледжвае гарантыі для асоб перадпенсійнага ўзросту, зарэгістраваных беспрацоўнымі, пры немагчымасці іх працаўладкавання. У тым ліку яны могуць датэрмінова выйсці на пенсію па ўзросце. Гэта можна зрабіць за два гады да дасягнення ўстаноўленага пенсійнага ўзросту, калі чалавек звольнены ў сувязі з ліквідацыяй арганізацыі. На год раней можна пайсці на пенсію ў тым выпадку, калі ў жанчыны ёсць стаж работы 33 гады, а ў мужчыны — 38.

Указ №180 ад 12 красавіка 2000 года прадпісвае, што пры заключэнні кантрактаў з добрасумленнымі работнікамі, якім да пенсіі засталося два гады і менш, а таксама пры прадаўжэнні кантрактаў з імі тэрмін дзеяння кантракта вызначаць не менш чым да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту і атрымання работнікам права на пенсію па ўзросце. Генеральнае пагадненне паміж урадам Беларусі, рэспубліканскімі аб'яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў на 2016—2018 гады прадугледжвае яшчэ больш ільготную норму: уключаць у калектыўныя дагаворы палажэнне аб пашырэнні такой гарантыі пры кантрактнай форме найму на тых, каму да пенсіі засталося тры гады і менш. Для такіх асоб у калектыўных дагаворах неабходна замацоўваць пераважнае права на пакіданне на працы пры скарачэнні колькасці або штату работнікаў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.