Вы тут

Тарыфы на ЖКП сёлета павялічвацца не будуць


Прэзідэнт, падпісаўшы адпаведны Указ №107 «Аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг, якія аказваюцца насельніцтву», зацвердзіў гранічна дапушчальныя цэны (тарыфы) у 2016 годзе на 14 відаў жыллёва-камунальных паслуг.


Цяпер упершыню ў адным дакуменце сабраны ўсе тарыфы на асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі, як тыя, што субсідзіруюцца, так і поўныя, якія будуць абавязковымі для прымянення на ўсёй тэрыторыі краіны, паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў падчас «круглага стала» «Плата за ЖКП: новыя тарыфы і падыходы» ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

Міністр адзначыў, што агучаныя лічбы з'яўляюцца гранічнымі, а гэта азначае, што вышэй вызначаных паводле Указа №107 тарыфаў быць проста не можа. Такім чынам, было выканана патрабаванне Прэзідэнта Беларусі аб тым, каб чалавек мог дакладна пралічыць кошт такіх паслуг па сваёй кватэры. Галоўнымі новаўвядзеннямі дакумента, паводле слоў Аляксандра Церахава, стане змяненне трох асноўных тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі. У мэтах зніжэння фінансавай нагрузкі для насельніцтва ўказам памяншаюцца тарыфы на паслугі водазабеспячэння ў 1,7 раза (з 4765,9 рубля да 2790 рублёў за 1 кубічны метр), водаадвядзення — больш чым у 2,2 раза (з 4148,8 рубля да 1863 рублёў за «куб»). Тарыф на тэхнічнае абслугоўванне ліфта цяпер складзе 6911 рублёў на аднаго зарэгістраванага ў кватэры чалавека. Гэты тарыф у параўнанні са студзеньскім практычна паменшаны на 30%.

Упершыню зацверджаны тарыф на санітарную прыборку памяшканняў агульнага карыстання. Гранічная лічба гэтага тарыфу складае 5300 рублёў з зарэгістраванага ў кватэры жыхара. Вызначаны таксама тарыфы на асвятленне месцаў агульнага карыстання і на электраэнергію рухання ліфта. Па ліфтах тарыф складае 2600 рублёў з чалавека, а па асвятленні — 3900 рублёў.

Больш падрабязна аб агучаных новаўвядзеннях — у наступным нумары газеты.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Указ абавязковы для ўсіх

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?