Вы тут

55 моў загучаць адначасова


Чацвёрты фестываль моў пройдзе 27 сакавіка на фі­ла­ла­гіч­ным фа­куль­тэ­це БДУ (вуліца К.Маркса, 31).


На лінгвістычным свяце ўвазе гасцей будуць прадстаўлены як сучасныя і папулярныя мовы, так і малавядомыя, а таксама тыя, што выйшлі з ужытку: ад кумаоні да старабеларускай. У гэтым годзе прэзентацыі  будуць праходзіць па шасці паралелях: у кожнай з іх запланавана па 15 паказаў. Займальныя 45-хвілінныя міні-лекцыі па гісторыі і развіццю канкрэтнай мовы раскажуць пра яе станаўленне і сучасны стан. Акрамя таго, будуць арганізаваныя навукова-папулярныя лекцыі па беларусістыцы. Наведвальнікаў чакае Польскі гутарковы клуб, а найбольш актыўныя змогуць праверыць свае веды ў англамоўнай гульні “Шляпа”.

Таксама ў секцыі беларусістыкі гасцей фестывалю пазнаёмяць з цікавымі звесткамі з гісторыі, літаратуры і культуры нашай краіны. Увазе прапануюцца лекцыі "Легенды і гісторыі старога Менска”, “Свецкая культура і забавы ў Нясвіжы XVIII стагоддзя” і іншыя.

Першы ў свеце Фестываль моў быў праведзены ў 1995 годзе ў Францыі (г. Тур). Яго  арганізаваў амерыканскі лінгвіст і грамадскі дзеяч Дэніс Кіф. На сённяшні дзень падобнага роду мерапрыемствы адбыліся ў шэрагу краін свету: ЗША, Венесуэле, Бельгіі, Швецыі, Малдове, Расіі і іншых.

Найбуйнейшым з іх лічыцца першы кітайскі фестываль, які прайшоў у 2008 годзе ва ўніверсітэце Нанкіна і за два дні сабраў больш за 13 000 наведвальнікаў. Акрамя Масквы, фестывалі рэгулярна арганізуюцца ў Чабаксарах, Санкт-Пецярбургу, Уфе, Вялікім Ноўгарадзе, Ульянаўску, Кіеве, Кішынёве і іншых гарадах СНД.  У 2013 годзе ў Мінску, у рамках першага Фестывалю моў, былі прэзентаваныя  35 моў, летась – ужо 50, а на сёлетнім фестывалі іх колькасць узрасце да 55.

Гасцей будуць сустракаць студэнты, аспіранты, выкладчыкі філалагічнага факультэта і факультэта міжнародных адносін БДУ, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, а таксама лінгвісты з Мінска, Масквы і іншых гарадоў.

Мерапрыемства стартуе ў 10.00 і будзе доўжыцца да вечара. А завершыцца фестываль музычным сюрпрызам.

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».