Вы тут

У акцыі «Тыдзень лесу — 2016» прыме ўдзел каля 80 тысяч чалавек


У рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу — 2016» прыме ўдзел каля 80 тысяч чалавек.


Маштабнае мерапрыемства, прысвечанае 30-годдзю з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС, пройдзе з 2 па 9 красавіка ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

Па словах першага намесніка міністра лясной гаспадаркі Аляксандра КУЛІКА, за ўсю гісторыю правядзення такіх акцый сёлетняя стане самай масавай. Лясгасы краіны рыхтуюць для ўдзельнікаў акцыі каля 800 аб'ектаў, на якіх валанцёры змогуць пасадзіць лес, прывесці да ладу месцы адпачынку, стварыць памятную алею альбо сквер. У асноўным будуць высаджвацца хвойныя пароды — сасна і елка (70%)  — і ліставыя — дуб, бяроза, вольха (30%).

Азнаёміцца з поўным спісам аб'ектаў можна будзе ўжо на наступным тыдні на сайце Мінлясгаса (www. mlhn.gov.by). Для таго, каб прыняць удзел у акцыі, трэба звярнуцца ў бліжэйшы лясгас альбо лясніцтва.

radziuk@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.