Вы тут

Мытнікі не даюць паблажак нікому, хто перасякае дзяржаўную мяжу


«Беларуская мытня сарвала канцэрт Кіркорава» — падобнымі загалоўкамі стракацелі інфармацыйныя стужкі інтэрнэта і газетныя старонкі. Кароль расійскай поп-сцэны не паспеў у Вільнюс «з-за беларускіх мытнікаў». Пра гэта ён сам напісаў у сацыяльных сетках, абураючыся, што на мяжы Беларусі і Літвы доўга не прапускалі фуры з абсталяваннем і аўтобусы з персаналам. Маўляў, іх трымалі на даглядзе ледзь не цэлы дзень.


Але, мяркуючы па ўсім, «зорка» крыху перабольшыла... Прынамсі, у Дзяржаўным мытным камітэце нам прывялі канкрэтныя факты, падмацаваўшы іх лічбамі і бясспрэчнымі аргументамі.

— 23 сакавіка 2016 года ў пункт пропуску «Каменны Лог» прыбылі чатыры грузавыя транспартныя сродкі, у якіх перамяшчалася абсталяванне для гастрольнага тура Філіпа Кіркорава, — расказвае начальнік упраўлення арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Сяргей ФЁДАРАЎ. — Таксама ў пункт пропуску прыбылі два аўтобусы з суправаджальным персаналам. У 11.50 у мытныя органы кіроўцамі грузавых транспартных сродкаў былі прадастаўлены дакументы. У 12.30 афармленне дакументаў завяршылася — гэта значыць, што на афармленне кожнага транспартнага сродку было затрачана не больш чым 10 хвілін. Што тычыцца кіроўцаў аўтобусаў, то імі загадзя не былі падрыхтаваны фармуляры — так названыя спісы пасажыраў, абавязковая наяўнасць якіх прадугледжана спецыяльным пагадненнем паміж Расійскай Федэрацыяй і Літвой, а таксама заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб міжнародных перавозках пасажыраў. Кіроўцам было аказана садзейнічанне ў запаўненні дакументаў. Пасля таго як у 14.10 супрацоўнікам мытні былі прадстаўлены фармуляры, на працягу 18 хвілін два пасажырскія аўтобусы былі аформлены. Такім чынам, супрацоўнікі мытні затрацілі менш чым 9 хвілін на афармленне кожнага транспартнага сродку.

Выходзіць, змены ў гастрольным графіку артыста адбыліся не з-за беларускіх мытнікаў. Яны вельмі прафесійна і аператыўна выканалі сваю справу. А калі хтосьці разлічваў на праезд без мытнага дагляду, то ў той сітуацыі, калі ўвесь свет у сувязі з тэрарыстычнай небяспекай пераведзены ў напружанае становішча, гэта было немагчыма. І няважна, каму гэтыя транспартныя сродкі належаць.

kanyuta@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Ды хоць ты двойчы «кароль»...

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.