Вы тут

«Стары Ольса» запіша альбом рок-хітоў у сярэднявечнай стылістыцы


Менш як за месяц вядомы беларускі гурт сярэднявечнай музыкі сабраў з дапамогай міжнароднай краўдфандынгавай* платформы Kіckstarter амаль 30 тысяч долараў.


Спачатку, прызнаюцца музыканты, яны мелі на мэце толькі выпуск 12-га па ліку альбома — зборніка сусветна вядомых рок-хітоў у нязвыклым «сярэднявечным» гучанні. Уласна ідэя зрабіць такі праект прыйшла пасля таго, як відэазапіс кавер-версіі «One» гурта Metallіca, выкананай на сярэднявечных інструментах, сабраў амаль 1,5 мільёна праглядаў на інтэрнэт-канале Youtube, і многія замежнікі пачалі цікавіцца, ці ёсць у гурта яшчэ падобныя запісы і дзе іх можна набыць.

Увесь працэс, ад запісу альбома да выплаты адпаведных ганарараў аўтарам, паводле разлікаў беларусаў, укладваецца ў каштарыс каля 7 тысяч долараў. Гэтыя грошы з дапамогай прыхільнікаў з усяго свету ўдалося сабраць усяго за тыдзень. «Мы былі ўражаны такім вынікам, — прызнаюцца музыканты, — таму рашыліся замахнуцца яшчэ на адну мэту — сабраць грошы на арганізацыю нашага першага канцэрта ў ЗША. Гэта таксама ўдалося — шчыра прызнацца, у нас сківіцы адвіслі, калі мы ўбачылі, як актыўна прыхільнікі падтрымалі ідэю». Кампанія па зборы грошай на Kіckstarter фінішавала 27 сакавіка. Калі ўсё атрымаецца, «Стары Ольса» выпусціць абяцаны альбом кавераў, а таксама зладзіць даволі вялікі канцэртны тур па ЗША ўжо сёлета ў жніўні.

* Краўдфандынг — так званае народнае фінансаванне, добраахвотнае супрацоўніцтва людзей, якія аб'ядноўваюць свае грошы ці іншыя рэсурсы, каб падтрымаць іншых людзей, праекты або арганізацыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».