Вы тут

Біяпрынтары будуць друкаваць органы для перасадкі


Навукоўцы стварылі біяпрынтар, здольны друкаваць поўнаразмерныя і стабільныя тканкі для арганізма чалавека. Гэта вынаходніцтва прыбірае істотныя перашкоды на шляху да стварэння біядрукаваных органаў, прыдатных для трансплантацыі пацыентам, паведамляецца ў часопісе Nature Bіotechnology.


3D-біяпрынтары — гэта машыны, якія друкуюць клеткі, пласт за пластом, з мэтай стварэння працаздольнага органа або ўчастка тканкі. Аднак пакуль надрукаваныя аб'екты застаюцца занадта далікатнымі для імплантацыі чалавеку. Акрамя таго, яны пазбаўленыя крывяносных сасудаў, з-за чаго іх памер дыктуецца мяжою дыфузіі кіслароду і пажыўных рэчываў (200 мікрон).

Энтані Атала і яго калегі ўмацавалі клеткі, надрукаваўшы іх разам з біяраскладальным палімерам, якія надаюць тканкам механічную трываласць. Для дастаўкі пажыўных рэчываў яны распрацавалі таксама сістэму мікраканалаў — гэта дазволіла рэзка павялічыць памер надрукаваных органаў.

Нарэшце, навукоўцы адаптавалі біяпрынтар да індывідуальных патрэб пацыентаў: яго праграма спачатку будуе трохмерную мадэль патрэбнага органа або ўчастка тканкі, а затым друкуе ў адпаведнасці з гэтай мадэллю. У даследаванні апісваюцца магчымасці апарата вырабляць косткі, храсткі і мышцы шкілета на аснове клетак мышэй, трусоў, пацукоў і чалавека.

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?