Вы тут

Новыя грані конкурсу якасці


Выяўленню якасных, бяспечных і канкурэнтаздольных тавараў і паслуг, у тым ліку новых відаў, а таксама іх прасоўванню на ўнутраны і знешні рынкі садзейнічае конкурс «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь»


Як паведамілі ў прэс-службе Дзяржстандарта, сёлета ў межах конкурсу ўведзены дзве дадатковыя спецыяльныя ўзнагароды — «Найлепшы ў галіне» і «Найлепшы ў рэгіёне». Такімі ўзнагародамі будуць адзначацца высокія вынікі ў паляпшэнні якасці і бяспекі тавараў, дасягнутыя пераможцамі ў галіне і рэгіёне адпаведна. Узнагароды «Найлепшы ў галіне» могуць быць удастоены лаўрэаты конкурсу, якія набралі найбольшую колькасць балаў у асобным галіновым кірунку. Прэтэндаваць на прысуджэнне спецыяльнай узнагароды «Найлепшы ў рэгіёне» змогуць лаўрэаты конкурсу, якія набралі найбольшую колькасць балаў у сваім рэгіёне.

Цяпер на другім этапе конкурсу — рэспубліканскім — у спажыўцоў з'явіцца магчымасць пакінуць свае водгукі ў дачыненні да фіналістаў і якасці іх прадукцыі і паслуг, заяўленых на конкурс. Для атрымання заўваг ад спажыўцоў сакратарыят рэспубліканскай конкурснай камісіі не пазней, чым за два тыдні да пасяджэння, будзе размяшчаць на сайце Дзяржстандарта пералік фіналістаў.

Таксама не абмяжоўваецца колькасць заяўленых на конкурс відаў тавараў адным канкурсантам.

Чарговы, пятнаццаты конкурс «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь — 2016» будзе абвешчаны ў найбліжэйшы час.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».