Вы тут

Прэзідэнт удастоіў дзяржузнагарод прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці


Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны генеральны дырэктар РУП «БелЭЗ» Барыс Белкін, дырэктар Рэспубліканскага культурна-асветніцкага цэнтра Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Гундар, намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, першы намеснік кіраўніка спраў Прэзідэнта Мікалай Селіванаў.


Супрацоўнікі органаў унутраных спраў і памежнай службы атрымалі медалі за адзнаку ў воінскай службе, у ахове грамадскага парадку і дзяржаўнай мяжы.

Медаля «За працоўныя заслугі» ўдастоены 32 чалавекі. Медалём Францыска Скарыны, у прыватнасці, узнагароджаны дырэктар Інстытута гісторыі НАН Вячаслаў Даніловіч і дырэктар Інстытута філасофіі НАН Анатоль Лазарэвіч, дырэктар НІРУП «Геаінфармацыйныя сістэмы» Сяргей Залаты, загадчык кафедры Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі Уладзімір Петравец.

Загаловак у газеце: За заслугі перад краінай

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?