Вы тут

Справаводства па-беларуску мяркуецца пашырыць


Як распавёў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі Ігар Капылоў, іх установа выступіла з ініцыятывай перавесці справаводства іншых  гуманітарных інстытутаў Акадэміі навук на беларускую мову.


Ігар Капылоў адзначае:

—​ Сама назва ўстановы прадугледжвае наяўнасць нацыянальнага кампаненту, які, натуральна, пачынаецца з мовы. Таму мы выступілі з ініцыятывай перавесці справаводства на беларускую мову ў інстытутах гуманітарнай скіраванасці: Інстытуце гісторыі, Інстытуце філасофіі, Інстытуце сацыялогіі, Інстытуце эканомікі і Цэнтры даследаванняў беларускай мовы і культуры.

Тым больш, неабходны вопыт ужо ёсць: на пачатку 1990-х гадоў справаводства вялося выключна па-беларуску не толькі інстытутамі гуманітарнага профілю, але і прыродазнаўчымі і нават тэхнічнымі. Вялікіх праблем не ўзнікала, бо тэрміналогія ў нас распрацаваная. Многія памылкова думаюць, што ў рускай мове яна больш дасканалая, чым у беларускай. Насамрэч большасць тэрмінаў, калі разгледзець іх паходжанне, мае інтэрнацыянальны характар. Таму не трэба баяцца справаводства на нацыянальнай мове.

Больш матэрыялаў на тэму можна знайсці ў заўтрашнім нумары газеты і на сайце zviazda.by.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

На якіх банкаўскіх укладах заробіш больш

На якіх банкаўскіх укладах заробіш больш

Самыя вялікія працэнты — у рублёвых дэпазітах.

Грамадства

Які глыбінны сэнс змяшчае фраза «Хрыстос уваскрос!»

Які глыбінны сэнс змяшчае фраза «Хрыстос уваскрос!»

Вялікдзень для хрысціян — сімвал і сведчанне перамогі жыцця над смерцю.

Грамадства

​Жыхары Кобрына аднавілі бабуліну хату ў вёсцы і ствараюць аграсядзібу

​Жыхары Кобрына аднавілі бабуліну хату ў вёсцы і ствараюць аграсядзібу

Яшчэ некалькі гадоў таму Людміла і Уладзімір Жарын былі звычайнымі жыхарамі райцэнтра.