Іуда


У народнай культуры гэты хрысціянскі персанаж займае пэўнае месца сярод шматлікіх міфалагічных апавяданняў і абрадавых дзеянняў.


  • У народнай культуры і сёння існуе шэраг забарон, якія звязаны з паводзінамі Іуды на Тайнай вячэры і з яго здрадай:

— нельга браць соль з сальніцы пальцамі, як гэта рабіў Іуда; мачаць лусту хлеба ў сальніцу; класці лыжку «дагары дном» (сёння так кладуць лыжкі толькі за жалобным сталом);

— за святочным сталом не павінна сядзець адначасова 13 чалавек — столькі іх было падчас Тайнай вячэры;

  • Іуда пакончыў жыццё самагубствам. Паводле славянскіх паданняў, ён павесіўся на асіне, з-за чаго яна ўвесь час дрыжыць. Кроў Іуды трапіла на вольху, праз гэта яе драўніна набыла чырвонае адценне. Але былі і іншыя версіі: Іуда быў раздаўлены дрэвам; разбіўся, зваліўшыся са скалы; яго цела згніло ад невядомай хваробы; быў раздушаны навальніцай на мноства частак і раскіданы па ўсім свеце; з яго цела вырас тытунь (як варыянты — цыбуля, часнок ці хрэн).
  • У народзе казалі, што менавіта пасля смерці Іуды на зямлі з'явіліся вісельнікі, тапельцы і самазабойцы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».