Вы тут

З улікам нацыянальных інтарэсаў


Прэзідэнт даручыў актывізаваць перагаворны працэс па ўступленні нашай краіны ў СГА.


Такую задачу Аляксандр Лукашэнка паставіў на нарадзе аб узаемадзеянні з Сусветнай гандлёвай арганізацыяй. "З аднаго боку, цалкам відавочна, што не інтэгравацца ў сусветную гандлёвую сістэму Беларусь дазволіць сабе не можа, бо наша эканоміка з'яўляецца экспартаарыентаванай і ад умоў на знешнім рынку шмат у чым залежыць дабрабыт краіны", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Але ўступленне ў СГА не павінна стаць для нас самамэтай. Захаванне нацыянальных інтарэсаў у ходзе перамоў - ключавы прынцып", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У ходзе нарады кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, ці змогуць беларускія вытворцы працаваць ва ўмовах СГА, то ёсць без большасці цяпер дзеючых мер нетарыфнага рэгулявання і дзяржпадтрымкі. Акрамя таго, Прэзідэнта цікавіла, што дадаткова трэба зрабіць на ўзроўні ўрада для абароны эканамічных інтарэсаў дзяржавы, калі краіна ўступае ў СГА.

"Самае галоўнае пытанне: ці трэба нам гэта ў цяперашніх умовах", - сказаў кіраўнік дзяржавы. "Яшчэ зусім нядаўна, учора, казалі, што нас там, увогуле, не хацелі б бачыць. Сёння нас ужо актыўна да гэтага падштурхоўваюць. Хто? Што, у нас добразычліўцы ў свеце ёсць? Не. У эканоміцы суцэльная канкурэнцыя. І я заўсёды, калі нашы супернікі падштурхоўваюць да нейкіх рэчаў, сур'ёзна задумваюся, з чаго б гэта ", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што фактычна ўтвораны два наймагутных саюзы: з аднаго боку - Трансатлантычнае гандлёвае і інвестыцыйнае партнёрства, з другога - Трансціхаакіянскае партнёрства. "Што застаецца для Сусветнай гандлёвай арганізацыі ў гэтым свеце? Некаторыя мае калегі ў вузкім коле, калі мы абмяркоўваем гэтае пытанне, кажуць, што СГА фактычна сябе вычарпала", - дадаў беларускі лідар. "Словам, трэба сёння вызначыцца, што мы будзем рабіць з Сусветнай гандлёвай арганізацыяй", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Членамі СГА з'яўляюцца галоўныя саюзнікі Беларусі - Расія і Казахстан. "Нам даводзіцца гэта ўлічваць. Тым не менш мы маем пэўную ступень свабоды, не звязаную правіламі Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Дык вось гэтая ступень свабоды нам патрэбна ці не патрэбна? Пры уступленні ў СГА мы атрымаем нешта большае, ці гэта нічога не дасць, ці мы павяжам самі сябе пэўнымі абавязацельствамі?" - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да прысутных на нарадзе.

Прэзідэнт звярнуў увагу на неабходнасць выканання партнёрамі прынцыпаў празрыстасці і паслядоўнасці, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Ён адзначыў, што расійскі бок у свой час гаварыў пра тое, што пасля стварэння Мытнага саюза, выпрацаваўшы жорсткія пазіцыі трох дзяржаў, краіны будуць уступаць на іх у СГА. Паводле слоў Прэзідэнта, тым не менш праз некаторы час Расія стала членам СГА, прапанаваўшы партнёрам на прынцыпах гэтай арганізацыі ствараць Мытны, а затым і эканамічны саюз. Пасля, не інфармуючы саюзнікаў, як гэта было абяцана, у СГА ўступіў Казахстан, панізіўшы мытную абарону. «І мы фактычна засталіся адны, не уступіўшы ў СГА», - сказаў кіраўнік дзяржавы. На яго думку, з улікам сітуацыі, якая склалася Беларусь вымушана прытрымлівацца сваім інтарэсам, пры гэтым улічваючы дамоўленасці з партнёрамі.

«Я наўмысна ўпершыню публічна кажу пра паводзіны нашых саюзнікаў і нашага галоўнага саюзніка, таму што я часта чую, што вось, мы тут, у Беларусі, павярнуліся кудысьці на Захад, - сказаў Прэзідэнт. - Гэта таксама, як рэакцыя на тое, хто тут куды «паварочваўся».

На нарадзе былі падрабязна разгледжаны ўсе станоўчыя бакі і магчымыя рызыкі ўступлення Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Па выніках абмеркавання прынята рашэнне актывізаваць перагаворны працэс па далучэнні Беларусі да СГА.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».