Усяго ў Віцебскім раёне каля 340 населеных пунктаў. У 57 вёсках пражываюць ад 20 да 50 чалавек. Ёсць 26 вёсак, дзе жывуць па некалькі чалавек.
У Віцебскім раёне маюць намер вырашыць транспартную і іншыя праблемы дзякуючы рэалізацыі ініцыятывы «Еўрарэгіён Прыдзвінне — тэрыторыя развіцця партнёрства». Вядома, бюджэтных сродкаў сёння не хапае ў многіх рэгіёнах. Пры гэтым добрыя ідэі, запатрабаваныя насельніцтвам, падтрымліваюцца ў рамках праекта ЕС/ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь». На жаль, на Віцебшчыне, у адрозненне ад іншых абласцей краіны, пачынаюць выкарыстоўваць гэту «крыніцу» падтрымкі са спазненнем.
— Трэба шукаць новыя магчымасці для паляпшэння жыцця грамадзян. Прычым не зусім стандартныя. Наша вобласць у гэтым адстала, а заходнія найбольш прасунутыя. Там даўно рэалізуюць адпаведныя праграмы матэрыяльна-тэхнічнай дапамогі, — расказвае намеснік старшыні Віцебскага райвыканкама па сацыяльных пытаннях Ксенія Карабач.
Падчас апытання мясцовых жыхароў высветлілася, якія праблемы іх турбуюць: вода- і цеплазабеспячэнне, месцамі няўстойлівая мабільная сувязь... Ну а найбольш — забеспячэнне грамадскім транспартам аддаленых, маланаселеных вёсак.
Апошнюю тэму абмяркоўвалі нядаўна. Свае думкі агучылі старшыні сельскіх Саветаў, прадстаўнік дзяржаўнага транспартнага прадпрыемства, прадпрымальнік, які аказвае аналагічныя паслугі.
— Прыгарадныя перавозкі стратныя. Толькі адзін маршрут акупляецца (у аграгарадок Ноўка, які недалёка ад Віцебска. — Аўт.). Усяго ў Віцебскім раёне каля 340 населеных пунктаў. У 57 вёсках пражываюць ад 20 да 50 чалавек. Ёсць 26 вёсак, дзе жывуць па некалькі чалавек. Але ў цэлым адпаведны сацыяльны стандарт мы выконваем, — кажа Генадзь Лагун, намеснік генеральнага дырэктара аўтобуснага парка №1 г. Віцебска (ААТ «Віцебскаблаўтатранс»).
Ён пачуў шмат крытыкі і пытанняў. Напрыклад, што рабіць, калі ў вёсцы толькі 10-15 жыхароў, або наогул адна бабуля жыве? Гэтым людзям таксама ж трэба кудысьці ездзіць! Хоць па стандарце дзяржаўны перавозчык абслугоўваць іх не павінен.
Сваю пазіцыю агучыў індывідуальны прадпрымальнік. Ён паскардзіўся на тое, што няма ніякіх дзяржаўных прэферэнцый: тэхнічны агляд, транспартны збор і іншае — як ва ўсіх.
— Пры гэтым кожны месяц страчваю на льготным месцы (для інвалідаў вайны і іншых) прыкладна 2 мільёны рублёў, — канстатаваў ён.
Дадаў, што па дамоўленасці са старшынёй сельскага Савета заязджае туды, дзе ніколі не заробіць. Але ж пайшоў насустрач мясцовай уладзе... Значыць, усё ж можна выкарыстоўваць патэнцыял недзяржаўных транспартных перавозчыкаў? А што датычыцца льгот для іх — пытанне, верагодна, магчыма вырашыць пасля дадатковага вывучэння. Было б жаданне адказных асоб розных узроўняў улады.
— У Польшчы, Чэхіі, напрыклад, спецыяльна арганізоўваецца транспартны рух — для людзей, якія маюць у гэтым патрэбу. Выстройваецца лагістыка паміж транспартнай, медыцынскай, гандлёвай і сацыяльнай службамі. Чалавеку толькі трэба тэлефанаваць у спецыяльны дыспетчарскі пункт, — патлумачыла кіраўнік ініцыятывы «Еўрарэгіён Прыдзвінне — тэрыторыя развіцця партнёрства» Валянціна Кірылава.
Аналагічнае магчыма і ў нас — у рамках згаданага вышэй праекта. Не выключаецца, што гэтым зоймецца сацыяльная служба — пасля аказання тэхнічнай дапамогі.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.