Вы тут

Беларусы такiя шапкi насiлi і, мне здаецца, будуць насiць


Мода праходзiць i мода прыходзiць. Не ведаю, як мужчыны, а многiя жанчыны захапляюцца цяпер валеннем. Захацелася паспрабаваць i мне. Зацiкавiў выраб магерак (ад венгерскага слова Magyar).


У Беларусi такiя шапкi былi распаўсюджаны ў XVI—XVII стагоддзях, i называлi iх па-рознаму: магерка, маргелка, валёнка, каўпак, брыль. Спачатку iх шылi з аксамiту цi сукна, але потым сталi выкарыстоўваць воўну. А для ўпрыгожання магло паслужыць i доўгае пяро, i вышыўка (нiткамi цi шнурам), i аплiкацыя.

Дзякуючы сваёй зручнасцi, такiя шапкi былi надзвычай папулярнымi сярод сялян. Шапавалы выраблялi iх з першай воўны ягнят у выглядзе каўпака, усечанага конуса, цылiндра з увагнутым цi выпуклым верхам... Адны былi простыя, канiчнай формы без палёў, другiя — нiзкiя, пласкадонныя, розных колераў i адценняў.

Варта сказаць, што беларусы насiлi магеркi i зiмой, i летам, а здымалi толькi ў царкве ды перад панам...

Сёння мода на традыцыйныя народныя строi зноў вяртаецца. Ва ўсякiм разе, сёлета на Гуканнi вясны ў Вязынцы магеркi можна было прымераць.

Вось такiя мадэлi атрымалiся ў мяне. Асвоiўшы азы валення, зрабiць iх зусiм нескладана. Паспрабуйце, i такая рэч стане цудоўным падарункам для вашых любiмых.

Святлана ТОЎСЦІК, г. Мiнск

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».