28 верасня, панядзелак

Вы тут

Акцыя па прыцягненні добраахвотных донараў прайшла ў БДМУ


Акцыя па прыцягненні добраахвотных донараў стваловых клетак прайшла ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Плануецца, што падобныя мерапрыемствы пройдуць па ўсёй краіне і стануць традыцыйнымі.


Паводле слоў прарэктара па лячэбнай рабоце БДМУ Аляксея КУЛАГІНА, больш за 150 студэнтаў лячэбнага факультэта далі згоду на добраахвотнае донарства, прад'явілі пашпарт, падпісалі форму інфармаванай згоды і здалі кроў для лабараторнага даследавання. Пасля атрымання выніку аналізаў чалавек трапляе ў Нацыянальны рэгістр патэнцыяльных донараў стваловых крывятворных клетак. Калі з'яўляецца пацыент з такім жа фенатыпам, патэнцыяльнага донара просяць прыехаць, каб узяць яго стваловыя клеткі з крыві для трансплантацыі. У Нацыянальным рэгістры налічваецца сёння каля 30 тысяч чалавек, але гэтага недастаткова — каб ратаваць жыццё пацыенту, пошук донара вядзецца нярэдка і за мяжой, што, вядома, нятанна.

Каб стаць патэнцыяльным донарам, неабходна здаць 5 мл крыві для аналізу ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій, гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, у аддзяленнях пералівання крыві 5-й, 6-й і 9-й гарадскіх клінічных бальніц.

Загаловак у газеце: Здаць кроў і выратаваць жыццё

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Вячэрняе набажэнства у саборы прайшло, авеянае дарагімі для ўсіх сімваламі вяртання і адраджэння духоўных традыцый.  

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.