Вы тут

З 1 красавіка стартуе акцыя «Выбіраем студатрад!»


Акцыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі пад назвай «Выбіраем студатрад!» стартуе ў краіне з 1 красавіка, паведаміў другі сакратар Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ», каардынатар студатрадаўскага руху Сяргей Клішэвіч.


Падчас яе штабы БРСМ займаюцца не толькі інфармаваннем патэнцыяльных удзельнікаў руху аб магчымасцях працаўладкавання ў перыяд трэцяга працоўнага семестра гэтага года, але і стварэннем базы даных ахвотных працаўладкавацца, што дазваляе суадносіць запыты на працаўладкаванне, якія паступілі, з наяўнымі вакансіямі і дакладна фарміраваць студэнцкія атрады.

Мерапрыемствы будуць праводзіцца штотыдзень з красавіка па ліпень у штабах працоўных спраў пярвічных арганізацый БРСМ устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі, а таксама ў тэрытарыяльных штабах студатрадаў.

Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў пры падтрымцы зацікаўленых плануе сёлета працаўладкаваць у складзе студатрадаў не менш за 70 тысяч маладых людзей. Каля 400 з іх будуць задзейнічаны на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі і абласных (Мінскай гарадской) маладзёжных будоўлях.

Да ведама: у складзе 3 836 студэнцкіх атрадаў розных профіляў летась было працаўладкавана каля 71 тысячы чалавек. Студатрады былі задзейнічаны ў рэканструкцыі і будаўніцтве дарог, школ і дзіцячых садкоў, спартыўных комплексаў, жылых дамоў па ўсёй краіне. Іх удзельнікі збіралі ўраджай, працавалі выхавальнікамі ў дзіцячых аздараўленчых лагерах.

Загаловак у газеце: Ахвотныя, выбірайце студатрад!

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».