Вы тут

У Беларусi зацверджаны тэрмiны правядзення ўступнай кампанii ў ВНУ


Як патлумачыла прэс-сакратар Мiнiстэрства адукацыi Юлiя БАРАДУН, у параўнаннi з папярэднiм годам на адзiн дзень былi скарочаны тэрмiны прыёму дакументаў на бюджэтную форму навучання: прыёмныя камiсii чакаюць абiтурыентаў з 8 па 14 лiпеня. А з 15 лiпеня распачынаюцца ўступныя выпрабаваннi, якiя праводзяцца непасрэдна ва ўстановах адукацыi. Маюцца на ўвазе экзамены па творчасцi, фiзiчнай культуры, а таксама экзамены для абiтурыентаў, якiя паступаюць на аснове сярэдняй спецыяльнай адукацыi на скарочаныя тэрмiны навучання. Уступныя iспыты арганiзаваны толькi ў адну сесiю: як для асоб, якiя паступаюць за кошт сродкаў бюджэту, так i на платнай аснове.


Тэрмiны залiчэння на «бюджэт» наступныя:

 па 22 лiпеня — на дзённую i завочную формы атрымання адукацыi ў ВНУ сiлавых ведамстваў;

 па 28 лiпеня — на дзённую i завочную формы атрымання адукацыi ў Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэмiя музыкi i Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце культуры i мастацтваў;

 па 24 лiпеня — на вочную i завочную формы атрымання адукацыi ў iншых дзяржаўных установах вышэйшай адукацыi (акрамя завочнай формы атрымання адукацыi ў сельскагаспадарчых ВНУ);

 па 20 снежня — на завочную форму атрымання адукацыi ва ўстановах вышэйшай адукацыi сельскагаспадарчага профiлю.

Прыём дакументаў на вакантныя бюджэтныя месцы (дадатковы набор) у большасцi ВНУ будзе весцiся тры днi: з 26 па 28 лiпеня, у «творчых» ВНУ — з 29 па 30 лiпеня, у ВНУ «сiлавых» ведамстваў з 24 па 26 лiпеня. Залiчэнне ў кола студэнтаў пройдзе не пазней за 31 лiпеня. У ВНУ сiлавых ведамстваў — па 27 лiпеня.

У галоўным адукацыйным ведамстве звяртаюць увагу на тую акалiчнасць, што ў бягучым годзе на адзiн дзень павялiчылi тэрмiны залiчэння на платнай аснове на вочную i завочную формы навучання: прозвiшчы першакурснiкаў стануць вядомыя да 4 жнiўня. У ВНУ сiлавых ведамстваў залiчэнне на навучанне на ўмовах аплаты завяршаецца 29 лiпеня, а ў творчых ВНУ — 31 лiпеня.

Пастанова Мiнiстэрства адукацыi рэгламентуе таксама тэрмiны прыёму дакументаў, правядзення гутаркi i залiчэння на вакантныя бюджэтныя месцы i навучання на платнай аснове грамадзян Луганскай i Данецкай абласцей Украiны. У iх будзе магчымасць паўдзельнiчаць у конкурсе на бюджэтныя вакантныя месцы ў рамках дадатковага набору адначасова з грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь. А ў конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыi на ўмовах аплаты яны разам з iншымi замежнымi грамадзянамi змогуць удзельнiчаць па 15 кастрычнiка.

nikalaeva@zviazda.by

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ

Загаловак у газеце: 7 дзён, каб вызначыцца з выбарам

Выбар рэдакцыі

Спорт

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Мама Бена — беларуска, тата — ураджэнец Ганы.

Эканоміка

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Адказ на гэта і іншыя пытанні — у гутарцы з Дзмітрыем Шаўчуком.

Эканоміка

Чаму не варта спадзявацца на «шэрую» зарплату?

Чаму не варта спадзявацца на «шэрую» зарплату?

Будаўніку заплацілі менш, чым дамаўляліся вусна.