Вы тут

На рынках сеткам — не месца


Дзяржаўная інспекцыя ахова жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь будзе хадайнічаць аб увядзенні штрафаў за захоўванне забароненых прылад лоўлі рыбы (дома, у машыне, гаражы і г.д.). Такая адказнасць прадугледжана, напрыклад, у суседніх краінах Балтыі.


Цяпер дзяржінспектары актыўна працуюць па выяўленні фактаў незаконнага гандлю сеткамі і сеткаматэрыяламі на рынках. Толькі за апошнія тры тыдні ўжо ўдалося прыцягнуць ды адказнасці сем нелегальных гандляроў забароненымі прыладамі.

Так, нядаўна на рынку ў Ждановічах дзяржінспектары ўпраўлення аператыўнага рэагавання затрымалі мінчаніна, які падпольна спрабаваў збыць каля 400 сеткавых прылад, у тым ліку 128 рознакаліберных сетак агульнай даўжынёй амаль 7 кіламетраў, 243 сеткавыя пад'ёмнікі («павукі»), 18 сеткавых экранаў (так званых «тэлевізараў») і іншае.

Гэтае кантрольнае мерапрыемства паказала высокую эфектыўнасць падобнай працы. За адзін рэйд было канфіскавана амаль столькі ж сеткавых прылад, колькі канфіскуецца, напрыклад, па ўсёй Мінскай вобласці за цэлы перыяд нераставай забароны.

Прыклады такіх затрыманняў можна прывесці і па іншых рэгіёнах краіны. Напрыклад, у Гродне на Паўднёвым рынку кантрольную закупку праводзіў асабіста начальнік абласной інспекцыі. У выніку ў аднаго з гандляроў было знойдзена 94 сеткавыя прылады. Незаконныя збыт сетак «адгукнецца» індывідуальнаму прадпрымальніку буйным штрафам — да 200 базавых велічынь.

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?