Вы тут

Мы сталі менш курыць


Летась на ўнутраным рынку было прададзена 23,5 мільярда штук цыгарэт. Гэта на пяць мільярдаў менш, чым у 2011 годзе.


У Мінгандлю адзначаюць, што змяншаюцца аб'ёмы продажаў алкагольнай прадукцыі. Заканадаўствам краіны забаронена ў поўнай меры рэклама тытунёвых вырабаў, вызначаны месцы, дзе не дазваляецца рэклама алкагольных напояў, абазначаны абмежаванні зместу рэкламы. Разглядаецца пытанне аб распаўсюджванні ўсіх забаронаў, уведзеных на тытунёвыя вырабы, на электронныя цыгарэты. Аб гэтым паведаміла начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства гандлю Ірына Барышнікава.

Таксама яна адзначыла, што ў нашай краіне добра выконваецца заканадаўчая норма, звязаная з забаронай адкрытай выкладкі тытунёвых вырабаў, што паказаў маніторынг, які правяла грамадская арганізацыя «Беларускае таварыства абароны спажыўцоў». Так, з ліпеня 2015 года табачныя вырабы і іх узоры нельга размяшчаць у вітрынах магазінаў ці на іншым гандлёвым абсталяванні, інфармацыя павінна даводзіцца пакупніку ў выглядзе пераліку ў месцах продажу. З 252 магазінаў, у якіх правяралася, як выконваецца правіла закрытай выкладкі табачных вырабаў, парушэнні ўстаноўлены толькі ў пяці. Прычым невыкананне было абумоўлена чалавечым фактарам, магазіны мелі неабходнае абсталяванне.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».