Вы тут

У краiне вызначаць найлепшых прадпрымальнiкаў


Мiнiстэрства эканомiкi распачало нацыянальны конкурс «Прадпрымальнiк года». Як адзначыў дырэктар дэпартамента па прадпрымальнiцтве Пётр Арушаньянц, гэта своеасаблiвы рэбрэндынг папярэдняй версii мерапрыемства «Найлепшы прадпрымальнiк года», якое праводзiлася з 1997 па 2013 год. Змены закранулi колькасць i назвы намiнацый, парадак правядзення, сiстэму ацэнкi пераможцаў.


Конкурс разлiчаны на ўдзел прыватных малых i сярэднiх прадпрыемстваў або арганiзацый, у якiх доля ўдзелу дзяржавы складае не больш за палову. Гэта ўнiкальная магчымасць для прыватнага сектара заявiць пра сябе. Ацэнка ўдзельнiкаў будзе праводзiцца па максiмальна адносных паказчыках, што дазволiць канкурыраваць на роўных малому бiзнесу з больш буйнымi кампанiямi. Мяркуецца, што ў конкурсе будзе пяць намiнацый: «Паспяховы старт», «Стабiльны поспех», «Эфектыўны бiзнес у сферы вытворчасцi», «Эфектыўны бiзнес у сферы паслуг», «Iнавацыйна актыўны бiзнес». У рамках намiнацыi «Паспяховы старт» плануецца ўдзел стартапаў, якiя iснуюць менш за тры гады. Кожная вобласць i горад Мiнск будуць мець сваё журы, у склад якога ўвойдуць вядомыя прадпрымальнiкi i прадстаўнiкi органаў дзяржкiравання.

Для таго, каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна накiраваць заяўку ў органы выканаўчай улады па месцы дзяржаўнай рэгiстрацыi. Прыём заявак ажыццяўляецца з 28 сакавiка па 1 мая гэтага года. Далей аргкамiтэты на працягу не больш як двух месяцаў будуць ацэньваць гэтыя заяўкi, пасля чаго выявяцца па 7 пераможцаў у кожнай намiнацыi (адзiн ад кожнай вобласцi i сталiцы). Падвядзенне вынiкаў i ўзнагароджанне плануецца правесцi ў жнiўнi. Што тычыцца тых, хто перамагаў у папярэднiх конкурсах «Найлепшы прадпрымальнiк года», то яны таксама могуць прымаць удзел, таму што гэтыя вынiкi аўтаматычна анулююцца. У наступным пасля перамогi два разы запар годзе ўдзельнiкi атрымаюць званне «Ганаровага прадпрымальнiка» i не змогуць удзельнiчаць у конкурсе пяць гадоў.

Партнёрамi конкурсу будуць розныя беларускiя i мiжнародныя эканамiчныя арганiзацыi. Для ўсiх пераможцаў, акрамя сiмвалiчнай грашовай прэмii ў памеры 50 базавых велiчынь, будзе падрыхтавана магчымасць атрымання бясплатных кансалтынгавых паслуг, а таксама наведванне трэнiнгаў i семiнараў, якiя дапамогуць у развiццi фiрмаў. Таксама для пераможцаў конкурсу будзе забяспечана iнфармацыйная PR-кампанiя ў прэсе, якая заклiкана зрабiць бiзнес больш вядомым. Акрамя таго, Пётр Арушаньянц разлiчвае, што арганiзатары прадаставяць для тых, хто вызначыцца ў конкурсе, iльготны крэдыт на рэалiзацыю iнвестпраектаў у памеры 10 млрд рублёў, што будзе адпавядаць патрабаванням фiнансавага забеспячэння. Сёння гэтае пытанне знаходзiцца ў актыўнай стадыi абмеркавання.

Удзел у конкурсе «Прадпрымальнiк года» бясплатны. Фiнансавыя выдаткi на падрыхтоўку i правядзенне цырымонii ўзнагароджання ажыццяўляецца таксама за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту.

kryzhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.