Вы тут

У электронным варыянце


З першых дзён ліпеня ў нашай краіне ўкараняецца механізм выкарыстання электронных рахункаў-фактур па ПДВ.


Прэс-служба Міністэрства па падатках і зборах Беларусі (МПЗ) паведамляе, што электронны дакументаабарот становіцца неад'емнай часткай самых розных сфер гаспадарчай дзейнасці любога прадпрыемства. Больш таго, цяпер істотна пашыраецца міжнародная практыка прымянення электронных дакументаў, якія з'яўляюцца падставай для выканання падатковых абавязацельстваў. Гэта тычыцца, напрыклад, і рахункаў-фактур, на аснове якіх праводзяцца падатковыя вылікі па ПДВ. Падобная практыка абумоўлена значнасцю падатковых паступленняў ПДВ ў структуры даходнай часткі бюджэту любой краіны, адзначаюць спецыялісты МПЗ.

Тут трэба нагадаць, што электронны дакументаабарот пры збіранні ПДВ з выкарыстаннем электронных рахункаў-фактур сёння выкарыстоўваецца ў краінах Еўрасаюза, Азербайджане (з 2010-га), Расіі (з 2012-га года) і Казахстане (з ліпеня 2014-га).

Эксперты міністэрства ўдакладняюць, ўто ў артыкуле 106-1 кодэкса для плацельшчыкаў ПДВ нарматыўна замацаваны абавязак у адносінах да кожнага абароту па рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў выстаўлення (накіравання) электроннага рахунка-фактуры (далей - ЭРХФ), які з’яўляецца падставай для ажыццяўлення разлікаў па ПДВ паміж прадаўцом і пакупніком і прыняцця да выліку сум ПДВ. Такі механізм уступае ў сілу сёлета з 1 ліпеня.

Электронны дакументаабарот ЭРХФ паміж прадаўцамі і пакупнікамі будзе ажыццяўляцца з выкарыстаннем партала электронных рахункаў-фактур (далей – партал), які з'яўляецца інфармацыйным рэсурсам МПЗ. Форма і фармат такога партала, парадак яго стварэння (у тым ліку запаўнення), выстаўлення (накіравання), атрымання, падпісання і захоўвання зацьвярджаецца міністэрствам.

Электроніка нагадае аб выліках

Вышэйагучанае новаўвядзенне дазволіць плацельшчыкам знізіць падатковыя рызыкі. Справа ў тым, што пры выкарыстанні ЭРХФ праграмны комплекс МПЗ на стадыі складання плацельшчыкам падатковай дэкларацыі (разліку) па ПДВ з выкарыстаннем ў АІС "Электронныя рахункі-фактуры” функцый камеральнага кантролю выстаўленых і прынятых электронных рахункаў дазволіць вызначыць велічыню абаротаў па рэалізацыі і суму падатковых вылікаў.

Падатковы орган таксама будзе ажыццяўляць камеральны кантроль прадастаўленых плацельшчыкам дэкларацый па ПДВ і па яго выніках плацельшчыку накіроўваецца паведамленне аб неабходнасці даплаты падатку, на падставе якога ён павінен будзе аплаціць суму ПДВ, вызначаную ў названым апавяшчэнні ці даць тлумачэнне ў падатковы орган.

Не трапіць пад татальны кантроль

Выкарыстанне электроннага варыянту ў падатковай сферы выключыць магчымасць прыняцця да выліку сум ПДВ, якія былі прад'яўлены нядобрасумленнымі плацельшчыкамі. Па-сутнасці, цяпер выключаецца верагоднасць персанальнай памылкі кантралёраў.

А з другога боку, новы механізм знізіць верагоднасць ўключэння ў план праверак плацельшчыкаў, у якіх па выніках камеральнага кантролю не будуць выяўляцца парушэнні па ПДВ.

У новым фармаце – абавязкова

Асобна спецыялісты міністэрства паведамляюць аб тым, каму персанальна і ў якіх выпадках  неабходна складаць і накіроўваць электронны рахунак-фактуры.

Такім чынам, падобны электронны варыянт павінны выкарыстоўваць плацельшчыкі пры рэалізацыі аб'ектаў, уключаючы рэалізацыю на экспарт. Гэтую схему будуць выкарыстоўваць “юрыкі” пры ўвозе на тэрыторыю краіны тавараў, пры набыцці тут аб'ектаў у замежных арганізацый, якія не стаяць на падатковым уліку, а таксама ў выпадках, калі плацельшчык не выступае прадаўцом (пакупніком), але павінен перавыстаўляць альбо прад'явіць адпаведныя сумы ПДВ.

Цэнавыя паказчыкі ў электронным рахунку-фактуры павінны паказвацца ў нацыянальнай валюце. Пры гэтым названы дакумент ўжываецца на дадзеным этапе асабліва для ажыццяўлення разлікаў па падатку на даданую вартасць паміж прадаўцом і пакупніком і прыняцця да выліку адпаведных сум падатку на даданую вартасць і не з'яўляецца першасным уліковым дакументам.

У частцы ажыццяўлення падатковых вылікаў неабходна ўлічваць, што з моманту ўвядзення ЭРХФ дадзены дакумент будзе з'яўляцца асноўным, на падставе якога ажыццяўляюцца падатковыя вылікі.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».