Вы тут

«Навукаманія» на тэлеканале «Беларусь 3»


Генеральны прадзюсарскі цэнтр Белтэлерадыёкампаніі сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі спецыяльна для «Беларусь 3» прадстаўляюць новы навукова-папулярны праект «Навукаманія». Першы выпуск выйдзе ў эфір 7 красавіка.


Праект у цікавай і займальнай форме пазнаёміць гледачоў са светам навуковых адкрыццяў, вынаходак, новых тэхналогій і дасягненняў. Як уладкаваны наш свет, як працуюць тэхналогіі, як ствараюцца рэчы, што нас атачаюць. Разам з тым галоўная мэта праграмы — папулярызацыя айчыннай навукі. Кожны выпуск праграмы будзе прысвечаны некалькім цэнтральным тэмам, пра якія раскажа вядучы ў студыі і спецыяльна запрошаныя госці: аўтарытэтныя навукоўцы, супрацоўнікі НАН, кіраўнікі інстытутаў. Тэлегледачы ўбачаць таксама спецыяльныя тэматычныя рэпартажы з розных навуковых устаноў. Тэмы першых выпускаў — генетыка чалавека, лекі новага пакалення, таямніцы чалавечага мозга, прамысловыя біятэхналогіі.

«Навукаманія» на «Беларусь 3» чакайце кожны тыдзень па чацвяргах у 17.40. Працаваць над праектам будуць: вядучая Кацярына Бірэцкая, галоўны рэдактар Інга Бялова, прадзюсар Сяргей Кацьер пад кіраўніцтвам Кірыла Казакова. Куратарам ад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выступіць Наталля Марцалева.

drapko@zviazda.by

Загаловак у газеце: Відавочнае і неверагоднае

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.