Вы тут

Беларусы скараюць Украіну


Ёсць ужо не адзін прыклад таго, як артыст становіцца папулярным пасля ўдзелу ў тым альбо іншым шоу талентаў. Імёны Яўгена Літвінковіча, Сяргея Ваўчкова, Валерыі Садоўскай, Пятра Ялфімава, Руслана Аляхно і многіх іншых перыядычна мільгацяць у стужцы навін шоу-бізнесу. Нядаўна стартаваў шосты сезон украінскага тэлевізійнага праекта «Голас краіны», дзе сярод удзельнікаў зноў некалькі беларусаў.


У першым выпуску шостага сезона ўкраінскага шоу талентаў спачатку фурор зрабіла мінчанка Вікторыя Шайко. Выканаўшы кампазіцыю «Daddy» (у арыгінале яе спявае шатландская спявачка Эмілі Сандэ), дзяўчына «развярнула» крэслы ўсіх чатырох суддзяў. Святаслаў Вакарчук, Іван Дорн, Ціна Караль і Патап захацелі, каб Вікторыя стала ўдзельніцай іх каманды. Канкурсантка выбрала ў якасці настаўніка Патапа.

У інтэрв'ю спявачка падзялілася гісторыяй пра ўласнага бацьку (з ім яна ніколі не бачылася) і патлумачыла, што адна з мэт яе прыходу на праект — каб тата яе ўбачыў і выявіў жаданне сустрэцца і пагаварыць...

Яшчэ адным удзельнікам, які прайшоў сляпыя праслухоўванні, стаў спявак Юзары (ён жа Юрый Наўроцкі). Паспрабаваўшы сябе на шматлікіх конкурсах, у тым ліку і на «Еўрабачанні-2015», артыст, відаць, вырашыў скараць новыя вяршыні, тым самым заваёўваючы сваім талентам прыхільнікаў у краіне-суседцы. «Я тут, таму што ўжо дастаткова папулярны ў сваёй краіне, і мне хацелася б паказаць сябе ва Украіне», — адзначыў артыст. На сцэне «Голасу краіны» ён выканаў песню Адама Ламберта «Ghost Town» і далучыўся да каманды Ціны Караль.

А вось 23-гадовы Яўген Клябанаў, якога мы змаглі ўбачыць і пачуць на трэцім сляпым праслухоўванні, паведаміў карэспандэнтам, што асноўны яго цяперашні занятак — гэта праца ў адной музычнай групе.

«Пакуль што мы іграем у карчме. Не займаемся творчасцю, а зарабляем грошы. Але ж хочацца выйсці і адыграць канцэрт выключна са сваіх песень. І гэтае шоу — прыклад таго, як людзі выходзяць на новы ўзровень у творчасці», — дзеліцца спявак.

Пачуўшы ў яго выкананні песню «І Want to Break Free» групы Qeen, амаль адначасова павярнуліся Вакарчук і Дорн, і фронтмен гурта «Океан Ельзи» нават заявіў: «Калі вы пойдзеце да Івана, то я пакіну праект». Зразумела, Яўген не захацеў расчароўваць свайго куміра і пайшоў да Вакарчука.

21-гадовы Ян Яраш ужо мае багаты вопыт працы клавішнікам у розных гуртах, а на шоу прыйшоў з мэтай спрабаваць свае сілы як сольны выканаўца, бо прызнаўся, што заўсёды хацеў спяваць. Перад выхадам на сцэну Ян сказаў: «У Беларусі не вельмі любяць сваіх артыстаў. А вось калі ў яго атрымалася нешта за мяжой — значыць, ён нечага варты. Я спадзяюся, што гэты праект дазволіць мне ажыццявіць маю мару». Затым праспяваў «Wіcked Game» Крыса Ісаака, акампануючы сабе. Атрымаў станоўчыя водгукі і выбар пайсці ў каманду да Караль ці Вакарчука. У выніку выбраў настаўнікам апошняга.

Пакуль яшчэ невядома, ці ўсе прэтэндэнты з Беларусі, якія жадаюць прадэманстраваць свае вакальныя і артыстычныя здольнасці на адным з найпапулярнейшых украінскіх шоу, прайшлі праслухоўванне, таму сачыце за наступнымі выпускамі «Голасу краіны» і падтрымлівайце нашых!

drapko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».