Вы тут

Адносіны развіваюцца


У тым ліку і ў эканамічным кірунку.

Больш выкарыстоўваць беларуска-расійскія магчымасці і абавязкова ўступаць у Сусветную гандлёвую арганізацыю. Такія прапановы зрабіў Аляксандр СУРЫКАЎ, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, падчас прэс-канферэнцыі да Дня яднання народаў нашых краін.


Грашовае вымярэнне

— За апошнія дваццаць гадоў тавараабарот Беларусі і Расіі вырастаў ад 5 мільярдаў долараў да амаль 44 мільярдаў (2012 год), гэта амаль у 9 разоў, — кажа пасол. — Такія статычныя лічбы, але за імі — развіццё вытворчасці, прамысловасці, сельскай гаспадаркі. Гэта мільёны працоўных месцаў. На долю экспарту Беларусі ў Расію прыпадае да 60% тавараабароту, зараз — каля 50%.

Але, на жаль, у мінулым годзе ўзаемны тавараабарот знізіўся да 30 мільярдаў долараў. «Гэтаму ёсць аб'ектыўныя прычыны, — удакладняе Аляксандр Сурыкаў, — падзенне цэн на сусветных рынках на энерганосьбіты, харчовыя і ўвогуле на ўсе сыравінныя прадукты. Плюс дэвальвацыя беларускага і расійскага рубля, што таксама ў пераліку на долары зніжае тавараабарот. Але калі глядзець на фізічныя аб'ёмы, то тут падзення амаль што няма, нават ёсць пэўны рост паставак, напрыклад, у харчовай сферы».

Выкарыстоўваць свае рэсурсы

Пасол задаецца пытаннем, што яшчэ можна зрабіць для паляпшэння эканамічнага супрацоўніцтва з улікам сённяшняй эканамічнай сітуацыі? Маючы на ўвазе, што рынак беларускі і расійскі «ў вялікай ступені акупаваны вытворчасцю не нашых краін».

«Расія на 50% на сваім рынку мае не ўласныя вырабы, Беларусь — да 30%. Што можна зрабіць у інтэграцыйных працэсах, каб больш пазіцый заняць на сумесным рынку расійска-беларускім і еўразійскім?» — пытаецца Аляксандр Сурыкаў.

На яго думку, Беларусь і Расія мусяць болей імкнуцца да развіцця кааперацыі і інтэграцыі вытворчасці. Дзевяць гадоў таму была распачата адпаведная праца. Амаль 8000 беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў задзейнічаны цяпер у кааперацыйных сувязях. Больш за 2,5 тысячы расійска-беларускіх прадпрыемстваў працуюць на тэрыторыі Расіі, 1,3 — у Беларусі. Колькасць зборачных прадпрыемстваў у Расіі — амаль 40.

pustavit@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.