Вы тут

З Вялікабрытаніі вярнулася лічбавая копія кнігі Скарыны


Пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і пасольства нашай краіны ў Аб'яднаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Мінск, у Нацыянальную бібліятэку Беларусі з брытанскага Кембрыджа перададзена лічбавая копія ўнікальнай скарынаўскай «Першай кнігі Царстваў».


Выданне, надрукаванае ў Празе ў 1518 годзе, захоўваецца ў Кембрыджы, у бібліятэцы Траецкага каледжа. Экзэмпляр не поўны, гэта фрагмент кнігі, але сёння кожная старонка, кожнае слова беларускага асветніка — нацыянальная святыня для беларусаў.

— Гэта акцыя стала вынікам доўгіх перамоў, што адбываліся падчас майго леташняга візіту ў Аб'яднанае Каралеўства, а таксама надзвычай актыўнай дзейнасці беларускага афіцыйнага прадстаўніцтва ў гэтай краіне. Безумоўна, гэта стала таксама і актам добрай волі з боку кіраўніцтва Траецкага каледжа Кембрыджскага ўніверсітэта, паколькі лічбавая копія зроблена і перададзена ў Беларусь абсалютна бясплатна, — расказаў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь СУША.

Але ёсць верагоднасць, што налета, падчас святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, мы зможам пабачыць і арыгінал скарынаўскай «Першай кнігі Царстваў» 1518 года. Зараз вядуцца перамовы пра магчымасць і ўмовы атрымання гэтага выдання для часовага экспанавання ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі. Бясспрэчна, гэта стала б адной з важнейшых падзей у культурным жыцці нашай краіны.

vesіaluha@zvіazda.by

Загаловак у газеце: З Вялікабрытаніі вярнулася кніга Скарыны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».