Вы тут

Банкіры з добрым сэрцам


У Мінску адбылася сустрэча структурнага падраздзялення Беларускага саюза жанчын Беларусбанка. Сёння ў банкаўскай «пярвічцы» больш за 10 тысяч актыўных і мэтанакіраваных прыгажунь. Яе актыў сабраўся за адным сталом для абмеркавання важных пытанняў.


За круглым сталом гучалі прапановы аб сацыяльным партнёрстве і ўмацаванні ўзаемадзеяння пярвічнай арганізацыі Беларусбанка з гарадскімі, раённымі і абласнымі саветамі жанчын.

Ірына Аляксанава, старшыня Мінскага гарадскога аб'яднання БСЖ, ідэю падтрымала з вялікім энтузіязмам.

— У арганізацыі банка шмат крэатыўных і маладых жанчын. Мы будзем актыўна супрацоўнічаць. Сёння правесці вялікае мерапрыемства не кожнаму пад сілу, а вось агульнымі намаганнямі — іншая справа. Пачатак ужо пакладзены. Мы збіраліся і правялі некалькі выязных пасяджэнняў, наведвалі аб'екты сацыяльнай сферы Мінска.

У найбліжэйшых планах — зладзіць агульнае мерапрыемства да Дня Перамогі.

Паўнамоцтвы старшыні «пярвічкі» Беларусбанка перайшлі ад Наталлі Петрачковай да Марыны Лянчэўскай. Ужо ў новай ролі старшыня шчыра падзякавала жанчынам за давер і добрыя словы. Прыйшла павіншаваць сяброўку і намесніца старшыні БСЖ Надзея Ермакова:

— Перад маладымі, мэтанакіраванымі і крэатыўнымі спецыялістамі адчынены ўсе дзверы. Упэўнена, змены дадуць станоўчы вынік.

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?